Кіно44

Галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю атрымаў фільм «Суседні пакой»

Агучаны пераможцы 81-га Венецыянскага кінафестывалю.

Кадр з фільма «Суседні пакой»

Галоўны прыз Венецыянскага фестывалю атрымаў фільм «Суседні пакой» Педра Альмадовара.

Фільм расказвае пра ваенную журналістку Марту (яе грае Цільда Суітан) і яе сяброўку пісьменніцу Інгрыд (у гэтай ролі Джуліяна Мур). Марта смяротна хворая на рак, адмаўляецца ад далейшай тэрапіі і купляе сабе таблетку для эўтаназіі. Даць яе ёй павінна Інгрыд. Яны едуць у дом пад Нью-Ёркам, каб правесці там апошні час.

У аснову фільма пакладзены амерыканскі раман Сігрыд Нуньес «Што з табой адбываецца».

Іншыя пераможцы фестывалю ў асноўных намінацыях:

  • «Срэбны леў» (вялікі прыз журы) — «Вермільё» Маўры Дэльпера;
  • «Срэбны леў» за найлепшую рэжысуру — Брэдзі Корбет («Бруталіст»)
  • найлепшая актрыса — Ніколь Кідман (за ролю ў фільме «Дрэнная дзяўчынка»);
  • найлепшы акцёр — Венсан Ліндан («Ціхі сын»);
  • найлепшы сцэнар — Мурыла Хаўзер, Эйтар Ларэга («Я ўсё яшчэ тут»);
  • спецыяльны прыз журы — «Красавік» Дэі Кулумбегашвілі;
  • Прэмія імя Марчэла Мастраяні найлепшаму акцёру-пачаткоўцу — Поль Кіршэр («І дзеці пасля іх»).

Каментары4

  • гледач
    08.09.2024
    Не помню название, но как-то смотрел фильм про двух больных немцев, решивших остаток жизни прокутить на полную катушку. Финальная сцена - они провожают закат солнца на берегу моря (океана). - Гораздо более жизненный фильм чем у Педро Альмодавара (впрочем, как и большинства его фильмов с гнобящим сюжетом).
  • Тутэйшы
    08.09.2024
    Рэдакцыя: Дзякуй!
  • Плюсую
    08.09.2024
    гледач, „ Knockin' on Heaven's Door” з Цілем Швайгерам. Круцецкі фільм, класіка.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі1

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх57

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі1

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →