Аўтар дзясяткаў легендарных песняў, некаторыя з якіх сталі народнымі, працягвае працаваць, а яго энергіі пазайздросцілі б і маладзейшыя калегі. «Наша Ніва» сабрала пяць фактаў пра кампазітара.
Ведае род да дзясятага калена
Ігар Лучанок нарадзіўся ў Мар’інай Горцы, у творчай сям’і. Паводле словаў кампазітара, ён ведае свой род да дзясятага калена.
Бацька Лучанка, прафесійны скрыпач, быў артыстам у Беларускім тэатры Уладзіслава Галубка, і толькі цудам пазбег рэпрэсій.
«Спадчына» і «Родны кут»
Сваімі галоўнымі творамі Ігар Лучанок лічыць песні «Мой родны кут» і «Спадчына». Песні вядомыя кожнаму беларусу, некаторыя нават лічаць іх народнымі, як і «Польку беларускую».Таксама Лучанок стварыў шэраг значных акадэмічных твораў, а яго «Песню пра Мінск» штодня адбіваюць куранты на Мінскай ратушы.
Аўтар
Ігар Лучанок — аўтар адной з першыхПры гэтым, у рэпертуары «Песняроў» яна заўжды мела адну з галоўных роляў — звычайна «Гусляра» выконвалі ў першай частцы канцэртаў, ад пачатку да канца.рок-опер у СССР, ягоны «Гусляр», напісаны супольна з «Песнярамі» на словы Купалы, цяпер амаль забыты.
Адданы камуніст
Лучанок застаўся адданым камуністам — сярод сваіх сяброў ён называе Зюганава і Лук’янава. Хаця найлепшым сябрам са свету музыкі для яго застаецца Іосіф Кабзон. Напрыклад, на бенефісе Лучанка на "Славянскім базары" Кабзон паспрабаваў сябе ў нязвыклай ролі вядоўцы.
Аматар Чэ Гевары
Лучанок згадвае пра Чэ ў кожным інтэрв’ю. «Для некаторых ён быў тэрарыст, але гэта не так», — кажа кампазітар.
Да таго ж Лучанок неаднаразова сустракаўся з Кастра, якога называе выключна Фідэль.
Алеся
Ігар Лучанок: «Фідэль мне сказаў: у цябе такі самы змагарскі дух»
Заспець Лучанка дома амаль немагчыма: кампазітар
«Я сябраваў з усімі, з былымі беларускімі і расійскімі палітыкамі. Пуцін, Мядзведзеў, ФСБ — хто вас цікавіць? — пытаецца кампазітар, толькі пачуўшы назву газеты. — Самы блізкі з маіх сяброў — Анатоль Лук’янаў. Яму 84 гады. Ведаеце, што мне ў ім падабаецца? Ён — не здраднік. Ну, прапусціў Гарбачова, але што тут зробіш».
«Наша Ніва»: Вы працавалі з вершамі беларускіх класікаў, ці адрозніваецца праца з класічным вершам ад працы з тэкстам сучасніка?
Ігар Лучанок: Канечне, я ж працаваў з тэкстамі Купалы, Коласа, Броўкі. І нават Някляева. Някляеў — гэта мой добры сябар, ён выдатны паэт, а вось чамусьці пачаў прозу нейкую дурную пісаць, лепей бы далей вершы пісаў, яны ў яго выдатныя. Ён мой вучань, а я — ягоны настаўнік.
«НН»: Вы неаднаразова бывалі за мяжой яшчэ за савецкім часам, асабліва ў Лацінскай Амерыцы. Як там успрымалі беларускіх творцаў?
ІЛ: Савецкі Саюз — гэта быў усё ж такі Савецкі Саюз. У яго былі высакародныя мэты. Цяпер патроху аднаўляецца савецкая традыцыя, але ў іншым варыянце. Я вельмі сябрую з Зюганавым, і з Леніным таксама сябрую (смяецца). Як нас успрымалі? У нас быў Пракоф’еў, Хрэннікаў, Шастаковіч, Шчадрын — яны і цяпер легендарныя. А што тычыцца Паўднёвай Амерыкі, то я яе вельмі люблю.
«НН»: Чым вас прываблівалі тыя краіны?
ІЛ: Фідэль і Чэ Гевара. З Фідэлем я сустракаўся некалькі разоў, ён мне аднойчы сказаў «У цябе такі самы змагарскі дух, як і ў мяне». І Рауль вельмі прыемны і сімпатычны чалавек. А ўвогуле ўпершыню я туды трапіў у лютым 1971 года. Тады мы прыехалі ў Чылі, сустрэліся з Альендэ. Ён нас вельмі гасцінна прымаў — гэта быў сапраўдны інтэлігент. Пасля здарыўся гэты амерыканскі пераварот…
«НН»: Існуе меркаванне, што музыка цяпер,
ІЛ: Канечне, бо не варта прадавацца за грошы. Грошы — зло. Гэта нават не я так сказаў, гэта прэзідэнт так кажа. Я згодны, грошы — зло.
«НН»: Калі б вас папрасілі абраць самы любімы ўласны твор, які б гэта быў?
ІЛ: Кантата
На гэтым моманце Ігар Лучанок спыніў размову, бо мусіў сустракаць сяброў, якія прыйшлі яго віншаваць.
«Наша Ніва» віншуе кампазітара з юбілеем, і зычыць яму моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў на славу Беларусі.
Каментары