Грамадства55

Практычна не спала ў ШІЗА, губляла прытомнасць — што стала прычынай шпіталізацыі Марыі Калеснікавай

Экстранная шпіталізацыя з прабадной язвай і перытанітам сталі вынікам непрапарцыйна жорсткага ўтрымання ў штрафным ізалятары, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава з татам у турэмнай бальніцы

Адвакат бачыў Марыю ў калоніі 17 лістапада. Пазней з'явілася інфармацыя, што яе змясцілі ў штрафны ізалятар.

У ШІЗА было вельмі халодна, Маша практычна не спала. Каб сагрэцца, яна ўвесь час хадзіла, зрабіла рэкордныя 15 тысяч крокаў па маленькай камеры ў адзін з дзён. Дэталі Маша распавяла бацьку падчас сустрэчы.

На працягу некалькіх дзён перад шпіталізацыяй Марыя ў ШІЗА губляла прытомнасць, у яе быў павышаны ціск і млоснасць. Яна страціла прытомнасць у душы, падрапаўшы пры падзенні ногі.

Доктар з калоніі адзначыў: у ШІЗА кожную раніцу праводзіцца агляд, дзе зняволеная можа расказаць, што яе турбуе. Нібыта з боку Марыі не было зваротаў. Пры гэтым у ШІЗА ёй давалі таблеткі ад ціску, якія без скаргаў на стан здароўя не далі б.

Фота: Ramil Nasibulin / BelTA pool photo via AP

28 лістапада Калеснікавай вынеслі чарговае пакаранне — яшчэ 10 сутак ШІЗА. Адваката не пусцілі. Пасля абеду ў гэты дзень у яе пачаўся крызіс: да праблем з ціскам, млоснасцю і непрытомнасцямі дадаўся пакутлівы боль у страўніку, Маша літаральна падала. Яе перавялі ў медыцынскі стацыянар, а ўвечары брыгада хуткай дапамогі экстранна даставіла Марыю ў бальніцу.

5 снежня Аляксандру Калеснікаву дазволілі сустрэцца з дачкой у медсанчасці калоніі. Дзякуючы гэтай кароткай сустрэчы даведаліся дакладную інфармацыю пра дыягназ Машы і пра тое, што яе ўжо перавялі са шпіталя ў медыцынскі стацыянар у калоніі. Яна таксама распавяла аб ходзе аперацыі і сваім самаадчуванні, падзякавала дактарам за выратаванне жыцця.

Каментары5

  • Грышка
    07.12.2022
    Дай жа, Божа, Марыі моцнасьці цела, розуму й духу. Дай ёй мужнасьці й падбадзёрваньня. Дай ёй здароўя й волі.
  • No
    07.12.2022
    Anatol Starkou, ты дурням нарадзiуся, цi iм стау?
  • Лана
    07.12.2022
    Anatol Starkou, з-за свайго характара ці ўсё ж праз злачынствы ее катаў?

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →