Сёння ў Мінскім абласным судзе быў вынесены прысуд актывісту і блогеру Паўлу Вінаградаву. Яго асудзілі на пяць гадоў калоніі.
Суд над Паўлам пачаўся 10 сакавіка і праходзіў у закрытым рэжыме.
Паўла Вінаградава абвінавачвалі паводле трох крымінальных артыкулаў:
— 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці),
— 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх),
— 387 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).
Блогер і актывіст Павел Вінаградаў быў асуджаны ў 2011 годзе на 4 гады (але выйшаў а волю ў верасні 2011-га).
Летам 2021 года Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у Фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 мая (але суд угледзеў у допісе заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Праз 48 дзён Павел выйшаў на волю.
Затрымалі яго канчаткова 21 снежня, з таго часу Павел знаходзіцца за кратамі.
Каментары