Грамадства11

Дзермант русіфікаваў назву часопіса, у якім працуе галоўным рэдактарам

Часопіс для работнікаў сістэмы адукацыі «Гісторыя і грамадазнаўства» з прыходам новага кіраўніка змяніў і канцэпцыю, і назву.

Прапагандыст Аляксей Дзермант у маі 2024 года стаў галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства». Выданне было прызначана для настаўнікаў гісторыі, грамадазнаўства, навукова-педагагічных работнікаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, у ім публікаваліся як артыкулы па методыцы выкладання гісторыі і грамадазнаўства, так і агульнагістарычныя працы.

Пры Дзерманте адзін з нумароў выйшаў яшчэ з ранейшай назвай. Цяпер галоўрэд прадставіў новую канцэпцыю выдання, якое называецца ўжо па-руску — «История и современность».

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

З навукова-метадычнага часопіс ператварыўся ў навукова-папулярны. Асноўнай задачай выдання называецца «папулярызацыя дзяржаўных ідэалагічных і гістарычных канцэптаў Рэспублікі Беларусь». Пашырылася і мэтавая аўдыторыя, у якую ўключылі работнікаў органаў улады і ідэалагічнай вертыкалі, работнікаў СМІ, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і партый.

Першы нумар абноўленага часопіса прысвечаны «Дню народнага адзінства». На яго старонках Дзермант разважае пра беларускую ідэю, дэпутат і экс-кіраўнік Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч «разглядае ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР як акт гістарычнай справядлівасці», а Юрый Глушакоў расказвае, «як чырвоная кавалерыя ў 1939 годзе вызваляла Заходнюю Беларусь». Анансуюць і інтэрв'ю з «жывой легендай КДБ».

Калі часопіс «Гісторыя і грамадазнаўства» выходзіў адзін раз на два месяцы, то абноўленае выданне будзе выходзіць раз на квартал. У рэдкалегіі, акрамя Дзерманта, з'явіліся яго калегі — прапагандысты Пётр Пятроўскі і Аляксей Аўдонін. Выходзіць часопіс будзе ў тым жа выдавецтвы — «Адукацыя і выхаванне».

Часопіс «История и современность» застаўся ў спісе ВАК для апублікавання вынікаў дысертацый па гістарычных і філасофскіх навуках. Артыкулы на беларускай мове, мяркуючы па правілах публікацыі, ён працягвае прымаць.

Пад назвай «Гісторыя і грамадазнаўства» часопіс выдаваўся з 2011 года, калі аб'ядналіся рэдакцыі часопісаў «Гісторыя: праблемы выкладання» і «Чалавек. Грамадства. Свет».

Каментары1

  • ugh
    20.10.2024
    Дык калі ён стаў навукова-папулярны, то ўжо па разнарадцы настаўнікі не павінны яго выпісваць?

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?6

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскую спявачку Манетачку аб'явілі ў вышук2

Ці зніжаюць сталы для працы стоячы рызыкі інсульту?1

Беларускія вайскоўцы паляцелі трэніравацца ў Расію4

Заходнія чыноўнікі адказалі, што будзе з Беларуссю ў выпадку заключэння міру паміж Украінай і Расіяй19

«Чудзянцоў прагне вырашыць пытанне з Nexta»4

Бібліятэка «Флібуста» працягне працу

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?14

Кіраўніка ХАМАС забілі стрэлам у галаву1

У Польшчы нарадзіліся чатыры вельмі рэдкія суматранскія тыграняты ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?6

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?

Галоўнае
Усе навіны →