Грамадства1414

Лукашэнка хоча пабудаваць хуткасную магістраль ад Масквы да Берліна

Тэму будаўніцтва хуткаснай магістралі Лукашэнка збіраецца абмеркаваць з Пуціным.

Амбіцыйнымі планамі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся 21 кастрычніка на нарадзе па пытаннях развіцця аўтамабільных дарог і транспартнай інфраструктуры.

Лукашэнка зазначыў, што дамовіўся з Пуціным абмеркаваць будаўніцтва хуткаснай магістралі Масква — Брэст, піша БелТА.

«З прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным мы дамовіліся, што хуткім часам абмяркуем пытанні будаўніцтва хуткаснай магістралі праз Беларусь з Масквы на захад. Да Брэста прынамсі. Калі заходнікі захочуць у гэтым удзельнічаць, будзем да Берліна працаваць. Не — да Брэста і ў зваротным кірунку на ўсход. Гэта, можна сказаць, ужо пытанне вырашанае», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама даручыў спраектаваць хуткасныя чыгуначныя лініі да гарадоў-спадарожнікаў Мінска, да якіх адносяцца Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль і пасёлак Рудзенск.

«Нам трэба падумаць аб будаўніцтве больш хуткасных, незалежных ад аўтамабільных дарог, участкаў. Я не думаю, што гэта зойме шмат часу ці вялікія грошы спатрэбяцца», — мяркуе Лукашэнка.

Каментары14

  • Алекс
    21.10.2024
    Вот это огонь-идея! Свежайшая!
    Подсказываю ещё одну - отмена роуминга с рашкой!
  • Валенты
    21.10.2024
    Скажыце ўжо яму хто-небудзь, што будуюць гэтую магістраль палякі на ўсход ад Варшавы. Толькі для сваіх патрэбаў, а не рюскамірскіх.
  • wyu
    21.10.2024
    E30 i jość chutkasnaja, ale ad Berlina da Siedlecau (Paliaki zaraz budujuć zaraz adrezki ad Siedlecau da miazy z Bielaruśsiu). Skażycie chot-niebudź jamu ab hetym :)

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць першыя Geely E8. Якая цана?9

Пратасевіч кажа, што ездзіў у Дубай не толькі на адпачынак4

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі2

Прэзідэнт Сербіі ўпершыню з 2022 года пагаварыў з Пуціным

Праваабаронцы падлічылі, колькі людзей асудзілі за палітыку з 2020 года4

«Часам вы бачыце ў небе нейкія аб'екты». Прапаганда спрабуе апраўдацца, чаму нічога не піша пра «шахеды»8

Чыноўнікі ўзяліся за таксі «Яндэкс Go»1

У модным мінскім рэстаране на сняданак падаюць яйкі з чырвонай ікрой4

Дзермант русіфікаваў назву часопіса, у якім працуе галоўным рэдактарам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Галоўнае
Усе навіны →