Павел Вінаградаў распавёў феерычную гісторыю пра тое, як міліцыянеры яму вярталі самагон
Актывіст з Беразіна і экс-палітвязень падзяліўся ў сваім фэйсбуку цікавай гісторыяй.
«Памятаеце, я пісаў, што падчас ператрусу ў мяне самагон забралі? 15 літраў. А яшчэ ў Юрыя Вінаградава [НН — бацькі Паўла] таксама канфіскавалі 10 літраў. Пасля экспертызы яму патэлефанавалі і сказалі: «Ідзі забірай». Ён адмовіўся. Мне не тэлефанавалі, але я б таксама адмовіўся.
Фішка ў тым, што самагонку можна толькі захоўваць, а перавозіць нельга.
І калі забраць наш сурагат з РУУС, то, пакуль будзем везці яго дадому, мы будзем парушаць закон, за што можна атрымаць штраф.
Мы вырашылі, што не станем правяраць.
Але ім жа справу закрыць трэба, таму сёння здагадайцеся што? Дзынь-дзынь! Дастаўка самагону.
Беларусікі, пераязджайце ў Беразіно, я вам кажу. Тут міліцыя прывязе табе алкаголь проста да брамы, нават калі ты адмаўляешся яго забіраць, і ўсё гэта ў масках і на патрульнай машыне. Такое нават «Еўраопт» не робіць».
Каментары