Свет

Цела кіраўніка ХАМАС Сінвара могуць абмяняць на закладнікаў

Цела кіраўніка групоўкі ХАМАС Ях'я Сінвара могуць абмяняць на ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе. Аб гэтым паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў Ізраілі.

Ях'я Сінвар быў абраны кіраўніком палітбюро ХАМАС у жніўні 2024 года. Фота: AP Photo / Adel Hana, File

Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што вяртанне закладнікаў можа стаць адзіным спосабам для ХАМАС вярнуць цела лідара палесцінскай групоўкі. 

Ізраіль аб'явіў аб забойстве Сінвара 17 кастрычніка. На наступны дзень гібель Сінвара пацвердзілі ў ХАМАС. 

Сінвар лічыцца арганізатарам нападзення ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага года. Ахвярамі тады сталі больш за тысячу чалавек. Больш за 250 чалавек былі захоплены і вывезены ў сектар Газа. Частку з іх абмянялі. На пачатак верасня ў руках ХАМАС заставаліся менш за сотню закладнікаў. Каля 40 з іх Ізраіль лічыць загінулымі.

Ізраіль лічыць, што забойства Сінвара адкрыла «значнае акно магчымасцяў» для вяртання закладнікаў.

У сваім выступе ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаньяху заклікаў членаў ХАМАС, якія ўтрымліваюць ізраільскіх закладнікаў, скласці зброю і вярнуць палонных, паабяцаўшы, што таму, хто гэта зробіць, будзе дазволена «выйсці і жыць».

Каментары

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?5

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія вайскоўцы паляцелі трэніравацца ў Расію4

Заходнія чыноўнікі адказалі, што будзе з Беларуссю ў выпадку заключэння міру паміж Украінай і Расіяй19

«Чудзянцоў прагне вырашыць пытанне з Nexta»4

Бібліятэка «Флібуста» працягне працу

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?14

Кіраўніка ХАМАС забілі стрэлам у галаву1

У Польшчы нарадзіліся чатыры вельмі рэдкія суматранскія тыграняты ФОТАФАКТ

Стала вядома пра затрыманні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі7

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў свеце 120 дзяржаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?5

Даносы, бойка з Дашкевічам, завышэнне паказчыкаў у БРСМ — як пралажыў сабе шлях дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч?

Галоўнае
Усе навіны →