Рэстаран «Амо» адкрыўся ў Мінску ў чэрвені на вуліцы Карла Маркса, 8. Стаўку тут робяць на міжземнаморскую кухню.
Блогер Какабай таксама наведаўся на бранч у гэты мінскі рэстаран. «Як снедаюць багатыя», — так ён назваў свой ролік з дэгустацыяй страў.
«Калі сабраць усе водгукі пра «Амо» ў адзін лагічны сэнс, атрымаецца: вельмі смачна і вельмі дорага», — піша блогер.
Цэны на бранчы (іх падаюць у суботу і нядзелю з 10 да 16 гадзін) у рэстаране наступныя. Вялікі сняданак «Пэдра», — 48 рублёў, мармуровая катлета ў мафіне з гарнірам — 42 рублі, два яйкі «Бенедыкт» з чырвонай ікрой — 38 рублёў, іспанскія перцы на грылі — 26 рублёў, гранола з манга — 35 рублёў, бабуліны лянівыя варэнікі ў ягадах — 25 рублёў.
Каментары