Грамадства33

Патрыятызм і ветлівасць у сацсетках. Якія пункты з'явяцца ў правілах для беларускіх школьнікаў і бацькоў

Якія пункты з'явяцца ў правілах для беларускіх школьнікаў і бацькоў, піша sb.by. Над правіламі працуюць спецыялісты Міністэрства адукацыі і Акадэмія адукацыі.

Канчатковая рэдакцыя правіл яшчэ не прынята. У планах распрацаваць два дакументы: дзесяць правілаў для навучэнцаў і дзесяць — для бацькоў. Да кожнага будзе асобная прэамбула.

— Мы хочам паказаць, што настаўнік — вучань — бацька з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Пры гэтым акцэнт робім на настаўніку, усё ж ён асноўны ва ўстанове адукацыі. Школьнікі, бацькі павінны шанаваць гонар і годнасць педагога. Вучань — раўнапраўны ўдзельнік, меркаванне якога цэняць і да яго прыслухоўваюцца, бацькі і педагогі — галоўныя партнёры як у выхаванні, так і ў навучанні, — кажа Ірына Каржова, начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі.

Ужо вядома, што ў правілах для вучняў прапішуць добрасумленную вучобу, імкненне да ведаў, патрыятызм, актыўны ўдзел у жыцці школы, дзелавы стыль адзення, агульначалавечыя каштоўнасці, а таксама правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы.

— У правілах таксама прапішам, што навучэнцы не павінны пакідаць у сацсетках непаважлівыя каментары ў адрас настаўнікаў або аднакласнікаў. Важна пазбягаць рэзкіх ацэнак, не размяшчаць відэа і фатаграфіі, якія кампраметуюць іншых людзей, — кажа намеснік начальніка Цэнтра сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы Акадэміі адукацыі Юрый Емельяненка.

Каментары3

  • понятно
    21.10.2024
    Следить за выполнением этих правил будет губопик и кгб ???
    Правильно, лучше издеваться над своим населением, но избежать окопов русского мира России.
  • Kotya
    21.10.2024
    Покорность учителю с детства, потом покорность ментам и пересиденту, главное не забыть налоги платить и кредит по 20% на стиралку
  • Юзік
    21.10.2024
    у нас рознае разуменне патрыятызму. бела-чырвона-белы патрыятызм адрозніваецца ад чырвона зяленага. Хто разумее будзе гэта будзе трымаць хвігу у кішэні

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы затрымалі шматдзетную маці за каментары2

Расійскі «шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне10

Цела кіраўніка ХАМАС Сінвара могуць абмяняць на закладнікаў

Што вядома пра наравірус, успышка якога адбылася ў Брэсце: сімптомы, заразнасць, лячэнне

Міліцыянты стралялі ў сямейнага скандаліста, які пайшоў на іх з бензапілой. Ён у шпіталі4

Качка, сіроп, бліны — рэцэпты страў з журавінамі4

Жыхары Гомельшчыны напісалі петыцыю да ўладаў з просьбай абараніць ад БПЛА19

20 гадоў таму была жорстка забітая журналістка Вераніка Чаркасава. Злачынства не раскрытае да гэтага часу4

У Баранавічах непаўналетні пабіў міліцыянта (не за палітыку). Як яго пакараў суд?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Галоўнае
Усе навіны →