Грамадства99

Лукашэнка хоча, каб беларусы будавалі жыллё ў неперспектыўных вёсках

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларусаў трэба падштурхоўваць да вёскі. 

Фота: eri2.nca.by

Неабходна ствараць умовы, каб беларусы часцей будавалі жыллё ў вёсках. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 кастрычніка на нарадзе па пытаннях развіцця дарог і транспартнай інфраструктуры. 

«Трэба ўсё ж нашых беларусаў павольна паварочваць, падштурхоўваць да таго, каб яны ў сёлах, неперспектыўных вёсках ці хутарах, дзе заўгодна, куплялі ўчасткі. Гэта ўсё ж амаль паўгектара ўчастак. А ёсць шмат участкаў, дзе ніколі людзі не жылі, але там можна пабудаваць жыллё. І багатых людзей дастаткова, небагатых, але жадаючых пабудаваць жыллё ў вёсцы, каб дзеці ў іх па траве маглі хадзіць басанож кожны год», — сказаў Лукашэнка.

Як падлічыла «Люстэрка», за апошнія 30 гадоў з карты Беларусі знікла амаль 1700 населеных пунктаў. У сярэднім кожны са 118 раёнаў нашай краіны канчаткова страціў ужо 14 вёсак. Многія вёскі пакуль яшчэ нібыта існуюць — але ўжо зусім без жыхароў. У перыяд кіравання Аляксандра Лукашэнкі, піша выданне, знікаюць нават тыя населеныя пункты, якія змаглі аднавіцца пасля знішчэння нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Каментары9

  • Ігнась
    21.10.2024
    гэта правільнае рашэнне. трэба каб краіна была заселена з годным узроўнем жыцця. Для пачатку правядзіце аптычны інтэрнэт у вескі. Гэта дасць магчымасць айцішнікам працаваць на прыродзе. айцішнік з грошамі будзе купляць натуральныя прадукты у вяскоўцаў. Можа так эканоміка закруціцца
  • Меркаванне
    21.10.2024
    Можна, але патрэбны рынкавыя рэформы. Цi Лука хоча гвалтам сагнаць туды людзей?
  • Мх
    21.10.2024
    "Трэба ўсё ж нашых беларусаў павольна паварочваць, падштурхоўваць да таго, каб яны ў сёлах, неперспектыўных вёсках ці хутарах, дзе заўгодна, куплялі ўчасткі" Pravilna, treba vyzvalać miesca dla ruskich ludziej, chałopy pavinnt žyć u vioscy, dy pracavać na baryna za try kapiejki. Spačatku ŭsich ściahnuli ŭ Miensk, a ciapier usich u niepierspiektyŭnyja vioski.

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць першыя Geely E8. Якая цана?9

Пратасевіч кажа, што ездзіў у Дубай не толькі на адпачынак4

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі2

Прэзідэнт Сербіі ўпершыню з 2022 года пагаварыў з Пуціным

Праваабаронцы падлічылі, колькі людзей асудзілі за палітыку з 2020 года4

«Часам вы бачыце ў небе нейкія аб'екты». Прапаганда спрабуе апраўдацца, чаму нічога не піша пра «шахеды»8

Чыноўнікі ўзяліся за таксі «Яндэкс Go»1

У модным мінскім рэстаране на сняданак падаюць яйкі з чырвонай ікрой4

Дзермант русіфікаваў назву часопіса, у якім працуе галоўным рэдактарам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Галоўнае
Усе навіны →