Грамадства

Павел Вінаградаў напісаў тэкст на выпадак свайго затрымання, дзе распавёў, чым дапамагчы яму і сям'і

Паўла Вінаградава затрымалі на мінулым тыдні. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за пост у фэйсбуку. На выпадак затрымання ён напісаў допіс, які сёння з'явіўся на яго старонцы. 

«Галоўнае маё перажыванне ў казематах — гэта не сам факт таго, што я ў казематах, а «як там мае без таткі?» Бо раней тата быў крыніцай даходаў і ўсялякім памочнікам, а цяпер татка — крыніца выдаткаў і крыніца гемарою.

Для Святланы трохі напружана адказваць на пытанне «чым дапамагчы?» і прасіць, а мне, вось, менш напружана. Распавядаю чым дапамагчы і прашу:

1) «мае любімыя прывітанні — гэта сала і цукеркі». Гэта значыць грошы. Доўга падбіраў словы, каб неяк растлумачыць сітуацыю, але растлумачу, мабыць, без падбору. Мы — не жабракі, у класічным разуменні гэтага слова. Ніхто не будзе галадаць, замярзаць, стаяць на паперці і ўсё такое. Для Беразіно мы цалкам норм. Таму, калі вы сабраліся адрываць вашы апошнія ад сябе з мясам, то, калі ласка, не трэба. Проста мне не прыемная сама думка аб тым, якія фінансавыя цяжкасці можа выклікаць ўвесь гэты горкі катаклізм. А яшчэ я хачу хадзіць па камеры з думкай: «Глянь! Ты мяне сюды пасадзіў, а яны мяне падтрымліваюць», і ўсміхацца, усміхацца, усміхацца.

2) Напішыце мне ліст. Раскажыце мне пра свайго ката, як вам другі сезон Ведзьмака, або што там у вас з вашым выбуховым метэарызмам. А потым кайфаніце ад таго, што вам прыйшоў адказ. (Ну, ці не прыйшоў. Мы ж у Беларусі.)

Я выйду. Колькі б там мне не набалталі. Цукеркі вы ведаеце куды несці. А вось адрас маёй цяперашняй кватэры, так сказаць (але ён будзе мяняцца). 223311 Мінская вобласць, Беразіно, ІЧУ»

***

Паўлу Вінаградаву выстаўленыя абвінавачванні па наступных артыкулах: 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці; 367 — Паклёп на прэзідэнта; 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Павел — вядомы блогер, жыве ў Беразіно, быў двойчы асуджаны, у 2008-м і 2011 гадах, палітвязень. У ліпені 2021 года быў асуджаны на 30 сутак, яго тэлеграм-канал быў прызнаны экстрэмісцкім.

«Ваш канал прызналі экстрэмісцічэскім». Феерычны аповед Паўла Вінаградава пра 48 сутак і магчымасць эміграцыі

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа16

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →