Грамадства

Дзеля адпіскі віцебскія чыноўнікі не заўважаюць тое, што бачна з іх акон

Ужо некалькі гадоў віцебскія актывісты просяць узаконіць гарадскія зімовыя горкі, абсталяваць іх і зрабіць бяспечнымі. З гэтай мэтай яны напісалі зварот у Віцебскі гарвыканкам. 

Паводле аўтараў звароту, у Віцебску каля 50 стыхійных горак. Супрацоўнікі пракуратуры час ад часу правяраюць іх, але людзі працягваюць імі карыстацца, падвяргаючы сваё здароўе і жыццё небяспецы. 

«Такім чынам, у Віцебску наспела істотнае запатрабаванне ў арганізацыі і абсталяванні некалькіх месцаў для зімовага катання, якія б адказвалі патрабаванням для спуску на цюбінгах», — просяць аўтары петыцыі.

Але адказ, які прыйшоў з выканкама, быў нечаканым. 

Чыноўнікі напісалі, што існуючы рэльеф горада не дазваляе абсталяваць горкі для зімовага адпачынку, піша «Витебск, я гуляю!»

«Можа, чыноўнікам варта зірнуць у акно?» — іранізуе выданне. 

Каментары

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра наравірус, успышка якога адбылася ў Брэсце: сімптомы, заразнасць, лячэнне

Міліцыянты стралялі ў сямейнага скандаліста, які пайшоў на іх з бензапілой. Ён у шпіталі4

Качка, сіроп, бліны — рэцэпты страў з журавінамі4

Жыхары Гомельшчыны напісалі петыцыю да ўладаў з просьбай абараніць ад БПЛА19

20 гадоў таму была жорстка забітая журналістка Вераніка Чаркасава. Злачынства не раскрытае да гэтага часу4

У Баранавічах непаўналетні пабіў міліцыянта (не за палітыку). Як яго пакараў суд?2

Якім будзе надвор'е на наступным тыдні1

Беспілотнікі атакавалі абаронны завод у Дзяржынску Ніжагародскай вобласці1

Ноччу «шахед» ляцеў на Мазыр3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Галоўнае
Усе навіны →