Грамадства1010

Жыхары Гомельшчыны напісалі петыцыю да ўладаў з просьбай абараніць ад БПЛА

Петыцыя «Аб абароне навучальных устаноў Хойніцкага раёна ад БПЛА» з’явілася на сайце petitions.by і была накіравана ў Гомельскі аблвыканкам 17 кастрычніка.

«У сувязі з частымі пралётамі беспілотных лятаючых апаратаў над тэрыторыяй Гомельскай вобласці просім надаць увагу бяспецы жыхароў Хойніцкага раёна. У першую чаргу гаворка ідзе пра дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя сады і школы», — гаворыцца ў звароце.

Аўтары петыцыі адзначаюць, што нядаўнія падзеі пацвярджаюць пагрозу. Так, у пачатку верасня 2024 года ў Гомелі адбылося падзенне збітага БПЛА, што прывяло да пашкоджання будынка на ўскраіне горада. Хоць пацярпелых не было, гэта падкрэслівае патэнцыйную небяспеку падобных здарэнняў для грамадзянскіх аб'ектаў, дадаюць аўтары.

Да таго ж, прыводзяць яны аргумент ад Міністэрства абароны, якое зафіксавала некалькі выпадкаў парушэння паветранай прасторы краіны з боку замежных беспілотнікаў.

«У сітуацыі, якая склалася, мы асабліва перажываем за нашых дзяцей. У нашым раёне дзейнічае каля двух дзясяткаў дашкольных і сярэдніх навучальных устаноў. Кожны дзень, адпраўляючы туды дзяцей, мы не знаходзім сабе месца. Лічым, што органы ўлады і армія абавязаны забяспечыць дзейсную абарону сваіх грамадзян усімі магчымымі сродкамі. Настойліва просім абсталяваць навучальныя ўстановы Хойніцкага раёна сродкамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Іх можна ўсталяваць на дахах адукацыйных устаноў», — звяртаюцца да ўладаў мясцовыя жыхары.

Упраўленне па зваротах грамадзян Гомельскага аблвыканкамы прыслала адказ, што накіравала петыцыю ў Галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама.

Каментары10

  • Texas whiskey
    20.10.2024
    Ну раз пишут, пусть теперь ждут дома маски-шоу
  • Cn
    20.10.2024
    "Лічым, што органы ўлады і армія абавязаны забяспечыць дзейсную абарону сваіх грамадзян".
    Ці яны разумеюць, што органы улады гэту вайну падтрымлівацюць ? Па іх маўклівай згодзе гэтых самых грамадзян. Таму трэба будзе пацярпець.
  • Вадзім
    20.10.2024
    А что так? Вы ж политикой не интересовались

Расійскі «Шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне4

Расійскі «Шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пераконвае, што ў яго паездках па краіне няма намёкаў на перадвыбарчую кампанію5

У Гомелі тэлевышку падсвяцілі бел-чырвона-белай падсветкай3

Памёр псіхолаг Філіп Зімбарда — аўтар знакамітага Стэнфардскага эксперыменту1

Дом прэм'ера Ізраіля атакаваў беспілотнік

Пасля пажару на складзе ў Шабанах знайшлі цела 21-гадовага хлопца1

Беларус працаваў у Афрыцы і купіў сабе бабуіна5

Двухгадовая беларуска ў Швецыі перакуліла на сябе кіпень. Маці дзяўчынкі ратуе яе ножку ў Польшчы4

15 замежных фільмаў, якія можна паглядзець у лістападзе2

Васкрасенскі ўладкаваўся на выгадную пазіцыю ў загадкавую кампанію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі «Шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне4

Расійскі «Шахед», які ляцеў на Мазыр, збілі ў Ельскім раёне

Галоўнае
Усе навіны →