Ежа44

Качка, сіроп, бліны — рэцэпты страў з журавінамі

Журавіны вядомыя як аснова для стварэння сокаў і морсаў, але таксама іх можна выкарыстоўваць у стравах — як у салодкіх, так і ў салёных.

Сranberry crepes
Фота: whiskware.com

Сіроп з журавінаў

Спатрэбіцца:

  • 250 г свежых журавін
  • 2 шклянкі (500 мл) вады
  • прыкладна ½ шклянкі (80-100 г) цукру (лепш — карычневага) або мёду (дадавайце мёд у астылы сіроп, каб мёд не страціў сваіх уласцівасцяў)
  • 3 сталовыя лыжкі лімоннага соку

Як рабіць:

  1. Старанна прамыйце журавіны і пакладзіце ў каструлю.
  2. Затым заліце ягады вадой, дадайце цукар і лімонны сок, давядзіце да кіпення і варыце накрытымі каля 7-10 хвілін, пакуль журавіны не разварацца.
  3. Нарэшце працадзіце ўсё скрозь сіта і пераліце ў стэрылізаваную бутэльку/слоік.
  4. Гатовы сіроп захоўвайце ў халадзільніку. Яго лепш выкарыстаць на працягу тыдня, але можна і пастэрызаваць.

Адзін з варыянтаў, як дадаваць у гарбату:

250 мл свежазаваранай чорнай гарбаты, 2-3 сталовыя лыжкі журавінавага сіропу, 1 палачка карыцы, 1 зорачка анісу. І атрымлівайце асалоду!

Качыныя ножкі ў журавінным соусе

Мяса качкі можа быць цвердаватым, але калі яго папярэдне замарынаваць, то качка становіцца мяккай і смачнай. Пастаўце мяса марынавацца з раніцы — і ўвечары можаце гатаваць на вячэру.

Спатрэбіцца:

  • 4 качыныя ножкі
  • 100 мл алею
  • 200 мл сухога белага віна
  • чабор (некалькі галінак)
  • лаўровае лісце (2-3)
  • перац, размарын, гваздзік

Соус:

  • 1/2 кг яблыкаў
  • 1 шклянка журавін (свежых ці замарожаных)
  • 200 мл вады
  • 2 сталовыя лыжкі лімоннага соку
  • соль, перац

Як гатаваць:

  1. Змяшайце алей, віно і спецыі. Качыныя ножкі вымыйце, абсушыце і натрыце аліўкавым марынадам. Не саліце.
  2. Адпраўце ножкі ў халадзільнік марынавацца на 8-10 гадзін. Прамарынавае качынае мяса пасаліце, пакладзіце ў пакет для запякання, заліце марынадам і запякайце ў духоўцы гадзіну-паўтары пры тэмпературы 180 градусаў. Адкрыйце пакет і выдаліце тлушч і марынад.
  3. Запякайце качку яшчэ некалькі хвілін, пакуль не ўтворыцца апетытная залацістая скарынка. Пакуль качка запякаецца, прыгатуйце соус.
  4. З яблыкаў выражце сярэдзіну і нарэжце іх кавалачкамі. Пакладзіце яблыкі і журавіны ў рондаль, заліце вадой, дадайце соль, перац і лімонны сок.
  5. Давядзіце да кіпення, паменшыце агонь і варыце, пакуль яблыкі і журавіны не стануць мяккія (каля 20 хвілін). Сумесь здрабніце блэндарам да аднастайнасці.
  6. Падавайце качку з падліўкай. Упрыгожце зелянінай. Гэтае мяса добра спалучаецца з гароднінай або рысам.

Бліны з журавінамі і крэмам маскарпонэ

На бліны:

  • 1 шклянка пшанічнай мукі
  • 1 шклянка малака
  • 3/4 шклянкі вады (напрыклад, газаванай)
  • 2 вялікія яйкі
  • дробка солі
  • 3 сталовыя лыжкі алею або топленага масла

У міску насыпце муку, дадайце малако і ваду (газаваную ці звычайную) і перамяшайце венчыкам або міксерам (нядоўга) да атрымання аднастайнага цеста без камякоў.

Дадайце яйкі, соль і алей або топленае масла і яшчэ раз нядоўга перамяшайце венчыкам — да аднароднай масы.

Разагрэйце патэльню і з дапамогай апалоніка выліце на яе невялікую порцыю цеста. Паварочваючы патэльню, размяркуйце яго па ўсёй паверхні патэльні.

Калі ніжняя частка бліна падпячэцца і добра застыне, перавярніце яго лапаткай і абсмажвайце з іншага боку.

 На журавіны:

  • 1 шклянка журавін (свежых або замарожаных) 100 г
  • 2 сталовыя лыжкі трысняговага цукру
  • 4 сталовыя лыжкі журавінавага або малінавага соку

У невялікую каструлю з вадой высыпце прамытыя журавіны, дадайце цукар, накрыйце і давядзіце да кіпення. Варыце на павольным агні каля 2 хвілін, пакуль большая частка журавін не трэсне.

Дадайце сок і варыце яшчэ 1—2 хвіліны. Прыміце з агню, пры неабходнасці дадайце больш цукру.

 На крэм з маскарпонэ:

  • 3 яечныя жаўткі
  • 5 сталовых лыжак цукровай пудры
  • 200 г сыру маскарпонэ
  • 200 мл вяршкоў 30%
  • 1 сталовая лыжка лімоннага соку

 Як усё аб’яднаць:

Падсмажце бліны і зварыце журавіны. Прыгатуйце крэм: жаўткі ўзбіце з цукровай пудрай дабяла, дадайце сыр маскарпонэ і ўсё перамяшайце. Нарэшце, дадайце ўзбітыя густыя вяршкі і лімонны сок і акуратна перамяшайце ўсё лыжкай. Крэм захоўваеце ў халадзільніку, пакуль не будзеце выкладваць яго на бліны.

На кожны блін намажце прыкладна 2-3 сталовыя лыжкі крэму і 1 сталовую лыжку журавіннага соусу, складзіце блінцы трохкутнікамі і падавайце.

Каментары4

  • мінусоўшчыкам
    20.10.2024
    2 тыдні таму ў нас адсутнічала вада
    уся
    прарвала магістраль
    і гэта без вайны

    здравствуй, как говориццо Минск-мир
  • сюр..прыз
    20.10.2024
    а мне на чарговую "працу" устройвацца...
    а тут )
    не тое што ў кране, а нат ва ў ванітазе вады
    НЯМА
  • Жвір
    20.10.2024
    У журавінным соўсе вуціная(не качыная, качыная - сухая) грудка смачнейшая, чым ножка. У адным з рэстаранаў ёсьць такая прапанова ў меню. А яшчэ там можна замовіць вуціную грудку з малінавым варэньнем, пярлоўкай і грэцкімі арэхамі. І гэта смачна ! Блюда падаюць да стала вельмі прыгожа аформленае.

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →