Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з СЕО Ryanair Майклам О'Ліры. Лідар апазіцыі заклікала О'Ліры публічна падтрымаць патрабаванні беларусаў працягнуць расследаванне інцыдэнту, які, на думку многіх у свеце, быў спланаванай аперацыяй па арышце апанента.
Яны таксама абмеркавалі абвінаваўчы акт, высунуты ў ЗША супраць двух супрацоўнікаў КДБ і двух «Белаэранавігацыі». Ім інкрымінуецца змова з мэтай здзяйснення акта авіяцыйнага пірацтва.
СЕО Ryanair пагадзіўся, што затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, як і ўсе зняволеныя па палітычных матывах, павінны быць вызваленыя. Пры развітанні О'Ліры выказаў падтрымку беларусам і сказаў, што хацеў бы запусціць рэйсы Ryanair у новай Беларусі.
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская таксама накіравала ліст прэзідэнту Савета ICAO, у якім заклікала:
- дадаць у даклад ICAO інфармацыю пра тое, што рэжым наўмысна спрабаваў схаваць доказы, у тым ліку паказанні, прадастаўленыя польскім уладам Алегам Галегавым;
- перадаць прэзідэнту Савета Безопаность ААН дапоўнены даклад для старту расследавання па гэтай справе, паколькі захоп самалёта стаў пагрозай міжнароднаму міру і бяспецы.
Таксама Ціханоўская звязалася з дэлегацыямі краін, якія ўваходзяць у Савет ICAO, сярод якіх ‒ Бразілія, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Канада, Калумбія, Мексіка, Нігерыя, ЗША, Францыя і іншыя. Гэтыя кансультацыі патрэбныя, каб 31 студзеня на дыскусіі рады ICAO яны выступілі за тое, каб накіраваць даклад старшыні Рады Бяспекі ААН.
Каментары