Здарэнні

«Інсцэніравалі пагрозу выбуху, каб арыштаваць журналіста-дысідэнта». ЗША расказалі новыя падрабязнасці інцыдэнту з Ryanair

У суд Нью-Ёрка было пададзенае абвінаваўчае заключэнне супраць гендырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, яго намесніка Алега Казючыца і двух нявызначаных супрацоўнікаў КДБ. Іх вінавацяць у змове з мэтай здзяйснення авіяпірацтва ў інцыдэнце з пасадкай Ryanair у Мінску. У заключэнні ёсць некалькі цікавых дэталяў пра той інцыдэнт, пасля якога затрымалі Рамана Пратасевіча і Сафію Сапега.

«Мы сцвярджаем, што абвінавачаныя ажыццявілі складаную схему па інсцэніроўцы пагрозы выбуху бомбы, якая вымусіла самалёт здзейсніць экстранную пасадку ў іх краіне, каб яны маглі арыштаваць журналіста-дысідэнта»,

— прыводзяцца словы Майкла Дрыскала з Нью-Ёркскага аддзялення ФБР у рэлізе Дэпартамента юстыцыі.

«Мала таго, што здарэнне з'яўляецца парушэннем законаў ЗША, гэта яшчэ і надзвычай небяспечна для ўсіх, хто лётае самалётам. Наступны пілот, які атрымае сігнал бедства ад дыспетчараў, можа ўсумніцца ў сапраўднасці надзвычайнай сітуацыі, што ставіць пад пагрозу жыцці людзей. ФБР і нашы замежныя партнёры будуць прыцягваць вінаватых да адказнасці за дзеянні, якія непасрэдна пагражаюць жыццю грамадзян ЗША і ставяць пад пагрозу стабільнасць нашай нацыянальнай бяспекі», — сказаў Майкл Дрыскал.

Як сцвярджаецца ў заключэнні, кіраўнік «Белаэранавігацыі» Чуро асабіста паведаміў аб неіснуючай пагрозе выбуху мінскім дыспетчарам яшчэ да таго, як рэйс вылецеў з Афін, і даў ім указанне накіраваць рэйс у Мінск у адказ на меркаваную пагрозу.

Яго намеснік Казючыц нібыта ўказаў беларускім органам фальсіфікаваць справаздачы аб гэтым інцыдэнце, каб ніхто не даведаўся, што пагроза выбуху была несапраўднай, і каб ніхто не даведаўся пра ролю беларускіх спецслужбаў.

У справаздачы згадваецца пра двух супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў.

Невядомы супрацоўнік і Леанід Чуро раніцай, калі самалёт яшчэ нават не вылецеў з Афін, прыбылі ў мінскі Цэнтр кіравання паветраным рухам і паведамілі дзяжурным дыспетчарам аб меркаванай пагрозе выбуху. Яны, як мяркуюць у справаздачы, імітавалі пагрозу, каб прымусіць пілотаў рэйса пазбягаць пасадкі ў Вільні, бо калі самалёт сядзе ў там, сцвярджалі яны, то бомба выбухне.

Акрамя таго, Чуро і невядомы супрацоўнік спецслужбаў нібыта накіравалі рэйс спецыяльна ў Мінск. Нягледзячы на тое, што самалёт усё яшчэ знаходзіўся ў паветранай прасторы Украіны, яны быццам бы забаранілі мінскім дыспетчарам перадаваць паведамленні ўкраінскім уладам аб пагрозе выбуху, гаворыцца ў заключэнні.

Невядомы работнік спецслужбаў заставаўся ў зале Цэнтра кіравання паветраным рухам, каб пераканацца, што план быў паспяхова выкананы. Гэты сілавік у рэжыме рэальнага часу інфармаваў свайго начальніка Андрэя Анатолевіча аб ходзе выканання аперацыі. У нейкі момант ён выказваў занепакоенасць, што пілоты могуць спецыяльна цягнуць час, каб самалёт усё ж урэшце рэшт вылецеў з тэрыторыі Беларусі.

Як толькі рэйс дасягнуў паветранай прасторы Беларусі, работнік спецслужбаў даручыў старшаму дыспетчару паветранага руху праінфармаваць пілотаў аб меркаванай пагрозе выбуху, апісаць, што пагроза была адпраўленая па электроннай пошце, зрабіць усё, каб яна здавалася праўдападобнай, і прымусіць рэйс сесці ў Мінску. Сілавік прымусіў дыспетчара сказаць пілотам, што пагроза адносіцца да «чырвонага» ўзроўню.

У выніку пілоты рэйса абвясцілі надзвычайную сітуацыю і перанакіравалі самалёт у Мінск.

Як толькі рэйс прызямліўся, невядомы сілавік пакінуў дыспетчарскую і накіраваўся на ўзлётна-пасадачную паласу аэрапорта. Ён назіраў за сіламі бяспекі, кантралюючы дагляд пасажыраў пры іх высадцы. Затым супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў праінструктавалі пасажыраў сесці ў адзін з некалькіх пасажырскіх аўтобусаў аэрапорта.

Сілавікі селі ў адзін з аўтобусаў і папрасілі Пратасевіча прадставіцца. Тым самым яны паказалі, што ведалі пра Пратасевіча на рэйсе. Яго вывелі з аўтобуса, абшукалі на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорта. Затым сілавікі правялі Пратасевіча назад у аўтобус і паехалі з ім і астатнімі пасажырамі ў тэрмінал аэрапорта.

Як толькі аўтобус прыбыў у тэрмінал, сілавікі сустрэлі Пратасевіча, адвялі яго ў бок ад астатніх пасажыраў і затрымалі.

Сафію Сапегу таксама аддзялілі ад іншых пасажыраў і затрымалі.

Неўзабаве беларускія чыноўнікі пачалі ўтойваць акалічнасці інцыдэнту. 24 мая 2021 года, на наступны дзень, Чуро разам з іншымі беларускімі афіцыйнымі асобамі з'явіўся на прэс-канферэнцыі з нагоды пасадкі самалёта ў Мінску. Ён заявіў, што беларускія ўлады «зрабілі ўсё ў адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі» пры арганізацыі палёту».

Казючыц даручыў беларускім органам паветранага руху стварыць фальшывыя справаздачы аб інцыдэнце, гаворыцца ў справаздачы.

У ЗША Чуро, Казючыц, «Андрэй Анатолевіч» і невядомы работнік спецслужб абвінавачваюцца ў змове з мэтай здзяйснення авіяцыйнага пірацтва. Ім пагражае ад 20 гадоў да пажыццёвага зняволення.

Эксперт аб справаздачы ІСАО па самалёце: Не выключаю, што асобныя санкцыі будуць аслабленыя

Пілотам не далі частаты для сувязі з Вільняй. З’явіліся новыя факты пра пасадку «Раянэйра» з Пратасевічам

New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair

Каментары

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года36

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла68

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года36

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →