Свет77

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў кандыдатуры кіраўніка Пентагона і дырэктара ЦРУ ў новай адміністрацыі, а бізнэсоўцам Ілану Маску і Вівеку Рамасвамі прапанаваў узначаліць новы Дэпартамент эфектыўнасці ўрада, паведамляе Бі-бі-сі.

Піт Хегсэт. Фота: Terry Wyatt/Getty Images

Новым міністрам абароны ЗША стане ветэран амерыканскай арміі і вядучы Fox News Піт Хегсет, ЦРУ ўзначаліць былы дырэктар Нацыянальнай разведкі Джон Рэткліф.

Прызначэнне Хегсета — адно з ключавых і самых чаканых у новай адміністрацыі.

«Піт жорсткі, разумны і шчыра верыць у тое, што Амерыка вышэй за ўсё, — гаворыцца ў заяве Трампа. — З Пітам на чале [Пентагона] ворагі Амерыкі будуць папярэджаныя — нашы ўзброеныя сілы зноў стануць вялікімі, і Амерыка ніколі не адступіць».

Пра Рэткліфа, які ў мінулым быў кангрэсменам Тэхаса, Трамп сказаў, што «ён заўсёды быў змагаром за праўду і сумленнасць з амерыканскім народам».

Ілану Маску і былому прэтэндэнту на вылучэнне ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі Вівеку Рамасвамі Трамп прапанаваў сумесна ўзначаліць новы Дэпартамент эфектыўнасці ўрада ЗША (DOGE).

«Разам гэтыя два выдатныя амерыканцы пракладуць шлях маёй адміністрацыі да ліквідацыі ўрадавай бюракратыі, скарачэння залішняга рэгулявання, скарачэння марных выдаткаў і рэструктурызацыі федэральных агенцтваў, што з'яўляецца найважнейшай умовай руху «Выратуем Амерыку»», — гаворыцца ў заяве Трампа.

Абрэвіятура новага Дэпартамента — DOGE — з'яўляецца адсылкай да назвы крыптавалюты Dogecoin, якую прасоўвае Ілан Маск.

Пакуль незразумела, якую форму прыме новая структура.

У заяве Трампа гаворыцца, што яна будзе «супрацоўнічаць з Белым домам і [ужо існуючым] Упраўленнем па бюджэце для правядзення буйнамаштабных структурных рэформаў».

Вядома таксама, што Маск і Рамасвамі будуць выконваць гэтую працу да ліпеня 2026 года. Незразумела, ці скончыцца тэрмін іх паўнамоцтваў пасля гэтага.

Каментары7

  • Васіль
    13.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Уго
    13.11.2024
    Олигархат какой то получается.
    И демократов похоже будут громить.
  • Імя
    13.11.2024
    Клоўны, лядзь, не здзіўлюсь калі так і будзе

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома9

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?1

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse2

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе1

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю75

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці1

Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома9

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →