Грамадства3030

«Хачу, каб у маіх дзяцей былі нармальныя сямейныя каштоўнасці». 21-гадовая жыхарка Латвіі сабралася пераехаць у Беларусь

Дзяўчына з Латвіі апублікавала допіс у Threads, што ў хуткім часе плануе пераезд у Мінск. У каментарах многія выказваюць неразуменне.

Фота: старонка @brulyovaa у Threads

21-гадовая Моніка жыве ў Ліепаі (горад у Латвіі каля Балтыйскага мора). Дзяўчына называе сабе пачынаючым майстрам па манікюры, які чакае, калі скончыцца рамонт у яе кабінеце. 

Фота: скрыншот старонкі @brulyovaa у Threads

Многія карыстальнікі сацсеткі былі здзіўлены планамі дзяўчыны пераехаць з Латвіі ў Беларусь.

Фота: скрыншот старонкі @brulyovaa у threads

«Пераезд у краіну з фашысцкім рэжымам? Гэта якая ступень атупення?» — задае пытанні адзін з карыстальнікаў.

«Што павінна здарыцца, каб пераехаць з Еўропы ў калгас…», — цікавіцца іншы. У адказ на гэта адзін з карыстальнікаў выказаў здагадку, што дзяўчына не вывучыла латышскую мову і размаўляе толькі па-руску.

Сама дзяўчына адказала наступнае: «Адна з прычын — хачу, каб у маіх дзяцей былі нармальныя сямейныя каштоўнасці».

Фота: скрыншот старонкі @brulyovaa у Threads

Праз тое, што трэд набраў шмат негатыўных каментароў, карыстальніца выклала другі допіс. У ім яна выказала здзіўленне такой рэакцыі.

Адзін з каментатараў патлумачыў, што пераехаць у Беларусь з Еўропы ў 2024 годзе — гэта ўсё роўна, што пераехаць у Паўночную Карэю.

Фота: скрыншот старонкі @brulyovaa у Threads

Таксама ў карыстальніцы пытаюцца, чаму краінай для пераезду яны абрала менавіта Беларусь, а не Расію. 

На што тая адказвае, што мае некалькі прычын, чаму не хоча ў Расію, але не агучвае іх. Дзяўчына дадае, што ёй з мужам Беларусь падабаецца больш.

Таксама дзяўчына адзначыла ў адным з адказаў, што Латвія — гэта яе радзіма.

Некаторыя каментатары дзеляцца ўласным досведам пераезду з Латвіі ў Расію або Беларусь. 

Фота: скрыншот старонкі @brulyovaa у threads

Цікава, што адзін з карыстальнікаў, які таксама здзіўлены выбарам, адзначыў, што раней не разумеў, адкуль беларускія тэлевізіёншчыкі знаходзяць замежнікаў, якія пераехалі ў Беларусь. А цяпер бачыць, што яны ёсць.

Ці сапраўды ёсць попыт на пераезд з Латвіі ў Беларусь?

Насамрэч пераезд з Латвіі ў Беларусь не такая ўжо і рэдкая з'ява. У дзяржаўных СМІ часам з'яўляюцца навіны з удзелам жыхароў Латвіі, якія пераехалі ў Беларусь або ў Расію. 

Як правіла, гэта прарасійскі настроеныя людзі, якім апроч прасоўвання ЛГБТК+ каштоўнасцей не падабаецца ў Латвіі той факт, што для паўнавартаснага пражывання ў гэтай краіне трэба валодаць дзяржаўнай мовай. 

Згодна з апошнімі данымі цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення — 34,6% насельніцтва Латвіі дома гавораць па-руску. 

Частка рускамоўных у апошнія гады пачала больш актыўна цікавіцца пераездам у краіны, дзе можна атрымліваць адукацыю на рускай. 

У тэлеграме нават ёсць суполка «На ПМЖ у Беларусь», якая налічвае каля 3700 удзельнікаў. Значная частка з якіх — жыхары Латвіі.

Каментары30

  • Беларус из РБ
    13.11.2024
    У нас тут семейные ценности какие-то есть особые? У меня из друзей только где-то у половины родители не развелись. Пусть загуглит Divorce Rates by Country 2024 - РБ там на 3-м месте в мире :)
  • У жидогнид блохи
    13.11.2024
    По всем мусоркам ищут-рыщут, какую-то маникюршу нашли 😂😂😂 пишите про минетчицу, которая на английском без предлогов и артиклей говорит. Люди хоть поржут
  • так НАДА !
    13.11.2024
    У тваих дятей паликлиники забрали пад КГБ, каб пытаць беларусау и тябе, кали перадумаешь, лячыть дятей будзеш сама, бо так НАДА!

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →