Грамадства1010

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі

Digital intelligence team падрыхтаваў расследаванне пра тое, як будынак Мінскай паліклінікі прызналі «аварыйным» і бясплатна перадалі КДБ. Пасля таго, як будынак адышоў спецслужбам, грошы на яго рэканструкцыю хутка знайшліся.

Будынак дзіцячай паліклінікі ў 2017 годзе. Фота: onliner.by

«Аварыйная паліклініка»

Каманда Digital intelligence team атрымала звесткі пра тое, што беларусаў выклікаюць на допыты ў будынак былой дзіцячай паліклінікі побач з метро Аўтазаводская ў Мінску. Але што гэта за будынак?

Знаходзіцца ён на вуліцы Сядова, 8 у Мінску. Насупраць — школа, побач — Палац культуры МАЗ і станцыя метро «Аўтазаводская». Раней там быў філіял 10-й дзіцячай паліклінікі. Мясцовыя жыхары расказвалі «Анлайнеру», што там абслугоўваліся сотні дзяцей, а будынак быў заўжды перагружаны.

Напрыканцы 2017 года мясцовыя жыхары даведаліся, што паліклініцы тэрмінова патрэбны капітальны рамонт. Іх засмуціла тое, што ў будынку цэлае лета для чагосьці праходзіў касметычны рамонт. Зрэшты, скаргі і звароты да СМІ нічога не далі. Будынак закрылі, але рэканструкцыю так і не пачалі. Усіх дзяцей перанакіравалі ў галоўны будынак 10-й паліклінікі.

Пераломны 2020-ы

У снежні 2020 года было вырашана, што будынак бярэ сабе КДБ. Будынак і плошчу побач узялі бясплатна з уласнасці Мінздароўя і аддалі КДБ. Планавае заданне, якое прыводзіць Digital intelligence team, пацвярджае гэтую схему.

Скрыншот планавага задання, якое прыводзіць Digital intelligence team

Падпісаў заданне на праектаванне пад «размяшчэнне аб'екта іншага прызначэння» Аляксандр Гарусаў, які тады быў намеснікам кіраўніка ўпраўлення КДБ. Біяграфія гэтага 50-гадовага чэкіста мае важную таямніцу.

Сям'я Гарусавых

Аляксандр і Іна Гарусавы. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Жонка Гарусава — 50-гадовая Іна. Яны землякі, абое са Шклоўшчыны. Іна Гарусава працуе ў Аператыўна-аналітычным цэнтры пры прэзідэнце Беларусі на пасадзе вядучага спецыяліста. Яна сястра Ліліі Лукашэнка, жонкі Віктара Лукашэнкі.

Іна і Аляксандр, згодна са звесткамі «Альянса расследавальнікаў Беларусі», шмат падарожнічалі разам з сям'ёй Віктара Лукашэнкі і іхнімі сябрамі. Гэта адбывалася з 2008 па 2020 гады.

Напрыклад, у 2011 Гарусавы ездзілі ў Бодрум разам з Міланкай Карыч, жонкай саўладальніка Dana Holdings Багалюба Карыча і адным з кіраўнікоў Dana Holdinds Зелянка Сіліковіцам. У 2016 адпачывалі месяц у Грэцыі разам з Багалюбам Карычам і яго сям'ёй. Таксама ў 2016, 2017 і 2020 гадах Іна з Ліліяй Лукашэнка ды дзецьмі ездзілі ў Катар і ААЭ ў той жа час, калі там быў Аляксандр Лукашэнка.

Усе сумесныя падарожжы Гарусавых з Лукашэнкамі адбываліся на прыватных самалётах.

Таямніцы КДБ

У дакументацыі, якую праект атрымаў ад «Белпола», будынак КДБ паўсюль падпісаны як «аб'ект іншага прызначэння». Агульная плошча будынка — 335,2 квадратнага метра. Разлічаны ён на 21 супрацоўніка КДБ.

Скрыншот з плана па рэканструкцыі будынка

Вось, як ён размяшчаецца адносна вуліц Сядова і Шасейнай. Для КДБ стварылі паркоўку на 13 месцаў.

Скрыншот з плана рэканструкцыі будынка

У падвале будынка нічога адметнага: гаспадарчыя пакоі.

Скрыншот з праектнай дакументацыі будынка

На першым паверсе — 8 кабінетаў для 12 супрацоўнікаў. Там жа памяшканне дзяжурнага, вокны якога выходзяць на вуліцу Сядова і школу побач. Таксама ёсць пакой для наведвальнікаў. Ёсць пакой адпачынку і харчавання.

Скрыншот з праектнай дакументацыі будынка
Фота з сайта Digital intelligence team. Скрыншот з Яндэкс.Карт

На другім паверсе ёсць яшчэ 7 кабінетаў. Таксама там ёсць два пакоі для адпачынку і душавая. У кожным з такіх пакояў ёсць канапы і можна нават паспаць. Навошта тры пакоі адпачынку на 21 чалавека, незразумела.

Скрыншот з праектнай дакументацыі будынка

Таксама ў будынку не менш за 20 кандыцыянераў, а на першым паверсе ўсталяваная сігналізацыя. Па контуру будынка размешчаныя 25 камер назірання.

Камеры ды сігналізацыя ў будынку

Рэканструкцыя будынка скончылася ў чэрвені 2023 года. У будынак, згодна з тэндарамі, укалі 3,6 мільёна рублёў ці каля $1,5 мільёна.

Параўнайце, як будынак выглядаў да і пасля таго, як перайшоў пад крыло КДБ:

Фінансаваўся рамонт, вядома, з дзяржаўных сродкаў — з бюджэту Мінска і ўпраўлення капітальнага будаўніцтва і рамонту Завадскога раёна Мінска.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Беларус
    13.11.2024
    Туды трэба зайсцi УСУ з аўтаматамi.
  • Вот такие приоритеты у лукашистского режима
    13.11.2024
    А что вы хотели? Для чекистов ничего не жалко, можно даже детскую поликлинику отобрать, вбухать в ремонт полтора миллиона долларов, чтобы комиссарам там было комфортно пытать беларусов. А больные дети подождут. В районных поликлиниках страшные очереди, убитые здания без ремонта, нехватка врачей и медоборудования, зато на чекистов можно миллионы тратить, на них деньги всегда найдутся.
    Вот такие приоритеты у лукашистского режима.
  • децям не нада, ад их толку никакога
    13.11.2024
    Войтэк, да так нада, усим нада, спартсменам, майорам, урачам, учыцелям, а асабенна нада галоунаму мускулинаму НАДА...., а дзети абайдуцца им нянада.

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →