Свет1919

Дональд Туск: Нас чакаюць цяжкія часы

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск лічыць, што ў бліжэйшы час можна чакаць важныя заявы пра спыненне агню ва Украіне. Але прагназуе праз гэта новыя выклікі для Еўропы. 

Дональд Туск. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

На сустрэчы з журналістамі Туск распавёў пра перамовы на саміце ЕС у Будапешце.

«Няма сумневаў, што гэты новы палітычны ландшафт з'яўляецца сур'ёзным выклікам для ўсіх, асабліва ў кантэксце магчымага спынення расійска-ўкраінскай вайны ў выніку пагаднення, напрыклад, прэзідэнта Расіі і новага прэзідэнта Злучаных Штатаў. Пра гэта таксама шмат казалі як пра нейкі магчымы — у найбліжэйшыя, можа быць, не дні, а месяцы — сцэнар», — перадае словы Туска pap.pl.

Паводле яго слоў, Еўропу чакае «вельмі цяжкі час». 

«Усе разумеюць, што нас чакае вельмі цяжкі час. І Польшча знаходзіцца ў асаблівым месцы: можа быць, не ў цэнтры гэтага патэнцыйнага цыклона, але ў вельмі складаным месцы. Таму вельмі важна, каб мы захоўвалі спакой, добра вызначалі свае інтарэсы, а таксама павінны дакладна разумець намеры як найбуйнейшых гульцоў, так і прэзідэнта Украіны. Сітуацыя і магчымыя рашэнні ў дачыненні да Украіны павінны (…) гарантаваць бяспеку Польшчы», — адзначыў Туск.

Ён сказаў, што на саміце падымаў пытанне магчымага адыходу ЗША ад украінскага пытання. 

«Менавіта пра гэта я гаварыў з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, прэм'ер-міністрам Францыі і нашымі скандынаўскімі сябрамі, што азначае для нас гэты патэнцыйны выхад Злучаных Штатаў з актыўнай палітыкі ва Украіне. Я б вельмі хацеў (…) каб ні ў адным з гэтых варыянтаў Польшча не была адна. Польскі народ не хоча эскалацыі канфлікту, я не хачу далучаць Польшчу ў расійска-ўкраінскую вайну,

і ў той жа час ніхто не хоча ні ў якім выпадку паслаблення Украіны ці нават яе капітуляцыі, гэта было б фундаментальнай пагрозай для Польшчы і для польскіх інтарэсаў», — адзначыў Туск.

Каментары19

  • бабруйчанін
    10.11.2024
    Канкурэнцыя украінскага зерня на " рынке эс" субсідзіі блакада кардона гешефты са зброяй гэта усе дробязь .калі " коніца будзеннага троцкага" каля варот
  • Адкрыйце ўжо Вію вочы
    10.11.2024
    Трэба было дэзынтэграваць кацапстан у 1945-м ці 1991-м, то не было б болей аніякіх войн ні ў Еўропе, ні на Блізкім Усходзе. Калі пакінуць існаванне маскоўскай арды надалей, то чакайце ў будучыні новыя войны. Што тут незразумелага?
  • Испугал
    10.11.2024
    1, не поверне она свои территории и хватит тут страшилки от зеленского разгонять про сувалки. до них или очень не скоро или вообще не дойдет.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад2

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →