Грамадства2121

Мінус спойлер. Афіцэр Бобрыкаў зняўся з выбараў

Кажа, што іншыя афіцэры папрасілі зрабіць гэта, каб не дапусціць дваістых думак: галасаваць за Лукашэнку ці за Бобрыкава.

Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў заявіў журналістам аб рашэнні спыніць свой удзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта, перадае БЕЛТА.

«Не схаваю ад вас: рашэнне сур'ёзнае, складанае, давалася яно няпроста. Але ёсць важкія аргументы. Я з'яўляюся не толькі членам Вышэйшай палітычнай рады партыі «Белая Русь», якая падтрымала маю кандыдатуру, але і членам «Беларускага саюза афіцэраў», старшынёй яго Рэспубліканскага савета. Гэтыя абставіны накладваюць яшчэ большую адказнасць перад людзьмі, якія мяне вылучалі», — сказаў Сяргей Бобрыкаў.

Паводле яго слоў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы пачалі паступаць шматлікія звароты афіцэраў.

«Гэта былі наступныя словы: сёння наша рэспубліка перажывае вельмі цяжкі час, каб зберагчы краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпуса — згуртавацца вакол нашага галоўнакамандуючага, падтрымаць дзейнага прэзідэнта на наступных выбарах. Каб забяспечыць згуртаванасць афіцэрскага корпуса, не дапусціць дваякіх думак сярод ваенных, каб падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідара, мною было прынята такое рашэнне», — сказаў Бобрыкаў.

Каментары21

  • даведка
    12.11.2024
    Эх, Бобриков, Бобриков... 100 000 подписей в чемодане не валяются.
  • Спадар
    12.11.2024
    "аХфіцэр бобріков";))))))
  • Я выхажу....
    12.11.2024
    Іх шукае Police.... Поздна піць барджомі калі ныркі адвалілісь. Усе гуртуюцца вакол заканадаўства, Дэкларацыі правоў чалавека. Енты Адмірал Палескіх балот, войскаў хуткага згортвання здрадзіў прысязе, калі масальскі чобат таптаў нашую зямлю і зьдзейсьніў агрэсію супраць суседзяў. Пытаньне адно засталося пад Трыбунал ці Цывільны суд, хай грамадства вырашае, тобок Хітразачосаны вайсковая Хунта ці Крымінальная Банда.

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →