Дуда адмовіўся ўдзельнічаць у агульным фота лідараў на саміце ў Баку — праз Лукашэнку
Удзельнікі кліматычнага саміту ў Баку паўдзельнічалі ў здымках «сямейнага фота». Ад удзелу ў здымках адмовіўся прэзідэнт Польшчы — ён не захацеў фатаграфавацца з Лукашэнкам.
У кліматычным саміце ў Баку ўдзельнічаюць лідары многіх краін свету, прыехаў туды і Аляксандр Лукашэнка. Традыцыйна такія мерапрыемствы не абыходзяцца без агульнага, як яго называюць, сямейнага фота.
Сфатаграфаваліся сусветныя лідары разам і гэтым разам. Аднак на здымку адсутнічае прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які таксама ўдзельнічае ў саміце. Паводле інфармацыі Polsat news, Дуда адмовіўся фатаграфавацца разам з Лукашэнкам.
«Прэзідэнт байкатаваў сямейнае фота, паколькі там быў і Аляксандр Лукашэнка.
Летась была падобная сітуацыя. Гэта сімвалічнае аддзяленне, сярод іншага, ад удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны. Гэта было ўсвядомленае рашэнне прэзідэнта. Family photo — гэта сямейнае фота, прэзідэнт вырашыў, што не хоча мець сямейнае фота з Аляксандрам Лукашэнкам», — распавёў чалавек з дэлегацыі Дуды.
-
Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка
-
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
-
Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі
Каментары
Что то Дуда непонятное придумал.
Вроде как Лукашенко его изгнал с фотографии.