Эканоміка77

Пракуратура праверыла фермы Гомельшчыны. Факты жахлівыя

У той час, як прапаганда імкнецца давесці, што эканоміка краіны знаходзіцца на пад'ёме, сапраўдны стан рэчаў у сельскай гаспадарцы сведчыць аб іншым.

«Белпол» падзяліўся з «Нашай Нівай» копіяй дакумента, які пракуратура Гомельскай вобласці накіравала першаму намесніку старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыю Петражыцкаму.

У ім адзначаецца, што за 8 месяцаў 2024 года ў Гомельскай вобласці падзёж буйной рагатай жывёлы павялічыўся на 22,3%. Прычым гэтая тэндэнцыя назіралася ў 20 з 21 раёнаў вобласці. Найбольш жахлівыя лічбы ў Калінкавіцкім і Буда-Кашалёўскім раёнах, дзе павелічэнне адбылося адпаведна ў 3,8 і 3,3 разу.

Cattle death in Gomel region Падёж скота в Гомельской области падзёж буйной рагатай жывёлы ў Гомельскай вобласці

Праверка выявіла, што асноўнымі прычынамі падзяжу стала няправільнае кармленне (амаль 46% выпадкаў) і ўтрыманне (48%) жывёлы. Напрыклад, было выяўлена, што ў летнюю спёку ў паілках нават не было вады.

Нягледзячы на тое, што Лукашэнка некалі абураўся «абасранымі каровамі», выглядае на тое, што на Гомельшчыне пра гэта забыліся.

Праверка паказала, што несвоечасова чысцяцца стойлы, мяняецца падсцілка, праводзіцца дэзынфекцыя.

Пракуратура прызнае, што на сітуацыю ўплывае і недахоп спецыялістаў. Так на 1 верасня ў цэлым па вобласці не хапала 236 (26,6%) ветэрынараў і 226 заатэхнікаў (16,9%).

Адметна, што абласное начальства ў чэрвені мінулага года прыняло пастанову, згодна з якой за кожным са старшыняў райвыканкамаў замацавалі па дзве «праблемныя» гаспадаркі. Але, як паказала жыццё, гэта не дало чаканага эфекту.

Рост падзяжу назіраўся ва ўсіх гаспадарках, якія былі замацаваны за старшынямі райвыканкамаў васьмі раёнаў вобласці, і ў палове такіх гаспадарак яшчэ дзевяці раёнаў. Найбольш дрэнна выглядалі справы ў гаспадарцы «Вежны» Светлагорскага раёна (рост у 5,9 раза), «Балотня» Рагачоўскага (у 3,7 раза), «Радзіма» Калінкавіцкага (у 3,5 раза).

На малочнай ферме «Варатын», замацаванай за старшынёй Калінкавіцкага райвыканкама, ва ўсіх 19 цялят не было ніякага корму. Пры гэтым на тэрыторыі фермы ёсць склад, дзе на момант праверкі было 8 мяшкоў патрэбнага корму, але брыгадзір не сачыў за сітуацыяй.

Пракуратура адзначае, што прычынай такога становішча з'яўляецца неадпаведнае выкананне сваіх абавязкаў работнікамі гаспадарак, адсутнасць кантролю з боку спецыялістаў і службовых асоб, а таксама неэфектыўнае кіраўніцтва з боку кіраўнікоў гаспадарак і райвыканкамаў.

Але нікога звольніць не прапануюць. Пералік патрабаванняў з боку пракуратуры складаецца з пунктаў, які пачынаюцца са слоў «забяспечыць», «прыняць меры», «павысіць», «арганізаваць».

Да чаго яшчэ дадумаюцца чыноўнікі, якія неардынарныя рашэнні прымуць, каб палепшыць сітуацыю, пакажа жыццё. Толькі падаецца, што цяляты і каровы да гэтага не дажывуць.

Каментары7

  • Шацілкі
    13.11.2024
    Сама болей у нас! Дакладней у Сьветлагорскім раёне.
  • Янка
    13.11.2024
    Пракуратура адзначае, што прычынай такога становішча з'яўляецца неадпаведнае выкананне сваіх абавязкаў работнікамі гаспадарак, адсутнасць кантролю з боку спецыялістаў і службовых асоб, а таксама неэфектыўнае кіраўніцтва з боку кіраўнікоў гаспадарак і райвыканкамаў.

    Пракуратура блытае прычыны і наступствы. У сваёй аналітыцы яны пералічылі менавіта наступствы. А прычынай з'яўляецца адсутнасць паўнавартаснага прыватнага гаспадара, які самастойна прымае кіраўнічыя рашэнні, укладае ўласныя грошы, адказвае за лёс гэтых інвестыцый, і атрымлівае прыбытак альбо нясе страты ў залежнасці ад эфектыўнасці сваёй працы. Гэта цалкам несумяшчальна з лукашэнкаўскай мадэлью кіравання сельскай гаспадаркай, у якой маёмасць - дзяржаўная (то бок лукашэнкаўская), інвестыцыі і страты - падаткаплатнікаў, а функцыі топ-мэнэджменту выконваюць прызначаныя Лукашэнкай вертыкальшчыкі, якія ні капейкай уласных грошаў за неэфектыўнасць сваёй працы не адказваюць, а ўвесь іхны маркетынг - гэта продаж харчовай сыравіны прызначаным вертыкалью перапрацоўшчыкам па фіксаваных коштах. І цэнтрамі прыбытку прызначаная перапрацоўка, фінансавыя патокі якой шчыльна кантралюе сям'я і гаманцы Лукашэнкі. А сялянам застаецца роля батракоў, якія працуюць амаль што за ежу і праз адсталасць галіны не маюць магчымасці палепшыць сваю прадукцыйнасць і заробак.
  • Инде-ей-ец
    13.11.2024
    В Гомельской области нельзя растить даже детей, какие на х коровы?Все гиперы Минска завалены разносолом из Давид-Городка, из зоны отчуждения. Геноцид народа в чистом виде.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі2

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага6

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →