Грамадства3030

«Мы — надзейны тыл». Кандыдат-спойлер Чамаданава знялася з выбараў

Галоўны ідэолаг Мінска, палкоўнік міліцыі Вольга Чамаданава 12 лістапада знялася з выбараў.

Чамаданава сказала, што здымае кандыдатуру, бо Лукашэнка — лепшы за яе і такі запыт грамадства. Чамаданава распавяла, што яна з Саюзам жанчын, які вылучаў яе кандыдатуру, пачулі запыт грамадства «на кансалідацыю вакол нашага прэзідэнта».

«Мы разумеем цудоўна, што ніхто акрамя нашага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі сёння не зможа забяспечыць тую бяспеку, у якой мы знаходзімся; бяспека нашай краіны ў першую чаргу і, вядома ж, такое паступальнае развіццё нашай дзяржавы», — патлумачыла яна. 

Чамаданава не хавае, што з'яўлялася спойлерам на выбарах. 

«Мы — каманда нашага прэзідэнта. Мы былі і застаемся гэтай камандай. І самае галоўнае — мы надзейны тыл, у чым можна не сумнявацца. У сувязі з гэтым я прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у далейшай электаральнай кампаніі», — дадала Чамаданава.

Раней сёння стала вядома, што старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў заявіў аб рашэнні спыніць свой удзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта. Ён патлумачыў гэта тым, што іншыя афіцэры папрасілі яго зрабіць гэта, каб не дапусціць дваістых думак: галасаваць за Лукашэнку ці за Бобрыкава.

Каментары30

  • Дикпик
    12.11.2024
    Тогда буду голосовать за самого прогрессивного и молодого. За Олега!
  • Кучер
    12.11.2024
    Незавидная работа спойлера, приказали - собрала чемоданы
  • Вярніце чамаданіху
    12.11.2024
    Ды што ж такое! У пастановачнай трагікамедыі застанецца крывавы тыран і аматар дзікпіка?

У Беларусі з'явіўся народны паэт4

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт4

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →