Свет22

Абвінавачанага ва ўцечцы дакументаў Пентагона Джэка Тэйшэйру прысудзілі да 15 гадоў

Сярод дакументаў, якімі ён падзяліўся з удзельнікамі закрытай групы, была канфідэнцыйная інфармацыя пра вайну ва Украіне

Фота: сацсеткі

Былы вайсковец Нацыянальнай гвардыі ЗША Джэк Тэйшэйра, які летась дапусціў адну з самых маштабных уцечак сакрэтных дакументаў у гісторыі Пентагона, прысуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення, піша Бі-бі-сі.

У сакавіку 22-гадовы Тэйшэйра прызнаў віну ў наўмысным захоўванні і перадачы інфармацыі аб нацыянальнай абароне.

Працуючы на базе 102-га разведвальнага падраздзялення ваенна-паветраных сіл нацыянальнай гвардыі ЗША ў штаце Масачусэтс, Тэйшэйра атрымаў доступ да сакрэтных матэрыялаў, уключаючы карты, спадарожнікавыя здымкі і разведзвесткі аб саюзніках ЗША, а затым размяшчаў гэтыя дакументы на анлайн-платформе Discord, папулярнай сярод геймераў.

Сярод дакументаў, якімі ён падзяліўся з удзельнікамі закрытай групы, была канфідэнцыйная інфармацыя пра вайну ва Украіне.

Пракуроры прасілі прызначыць Тэйшэйру пакаранне ў выглядзе 16,5 гадоў пазбаўлення волі. Адвакаты прасілі прысудзіць яго да 11 гадоў турмы.

Просячы аб змякчэнні прысуду, адвакаты Тэйшэйры сцвярджалі ў судовых дакументах, што ён быў аб'ектам здзекаў падчас вучобы ў школе, а затым і ў вайсковай частцы.

Пракуроры выступалі за больш працяглы тэрмін, заяўляючы, што абвінавачаны здзейсніў адно з самых значных і сур'ёзных парушэнняў Закона аб шпіянажы ў гісторыі ЗША».

«Тэйшэйра разумеў рызыку для сваёй краіны і ўсё роўна зрабіў гэта», — заявілі пракуроры ў судзе ў аўторак.

Абвінавачаны папрасіў прабачэння і сказаў, што «ўся адказнасць і наступствы кладуцца толькі на яго плечы», паведамляюць журналісты з залы суда ў Бостане.

Тэйшэйра, якому на момант арышту быў 21 год, курыраваў невялікую закрытую групу на платформе Discord, дзе пачаў выкладваць сакрэтныя файлы яшчэ ў канцы 2022 года. Пазней яны разышліся па інтэрнэце.

Тэйшэйра паступіў на службу ў падраздзяленне Нацгвардыі ў Масачусетсе ў 2019 годзе. Па пасадзе ён меў звышсакрэтны допуск.

Каб атрымаць яго, Тэйшэйра падпісаў «пажыццёвае абавязковае пагадненне аб невыдаванні«, у якім прызнаў, што «несанкцыянаванае разгалашэнне ахоўнай інфармацыі можа прывесці да крымінальнага пераследу», гаварылася ў судовых дакументах.

Маштабная ўцечка прымусіла Пентагон перагледзець прынцыпы абыходжання з сакрэтнай інфармацыяй.

Каментары2

  • Мамант
    13.11.2024
    "ён быў аб'ектам здзекаў падчас вучобы ў школе, а затым і ў вайсковай частцы" - я б яшчэ побач на судовую лаву пасадзіў тых, хто даў гэтаму інфантылу і аматару дыскорда найвышэйшы ўзровень доступу да сакрэтнай інфармацыі.
  • Peter
    13.11.2024
    Мамант, tak geta z samae cikavae. Ale baidanutyja mauchac.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →