Грамадства

Азаронак пра Зельцэра: «Яны самі выклікалі міліцыю на сябе». Генпракуратура: «Вобшук быў санкцыянаваны»

Яшчэ ў аўторак увечары была неафіцыйная інфармацыя пра тое, што 28 верасня на лінію «102» паступаў званок аб невядомых, якія ламаюць дзверы ў кватэры па вуліцы Якубоўскага, 29. Учора вядучы СТБ Рыгор Азаронак у вечаровым выпуску навінаў заявіў, што з кватэры было два званкі ад мужчыны і жанчыны. Маўляў, яны самі на сябе выклікалі міліцыю. Між тым, генеральны пракурор Андрэй Швед адзначыў: вобшук у кватэры Зельцэра быў санкцыянаваны. То-бок яго адрас «адпрацоўвалі».

Вось пра што казаў у вечаровым эфіры Азаронак:

«Многія проста не могуць зразумець паводзіны гэтай парачкі. Здымкі ў кватэры перад стральбой. Як гэта? Навошта? У нас ёсць эксклюзіўная і праўдзівая інфармацыя, якая пралівае святло на гэтае пытанне. Пачнём спачатку. Учора днём сумесная група МУС і КДБ, што называецца, «адпрацоўвала» гэты раён па справе аб тэрарызме.

Сачыце за ланцужком. Група сілавікоў адпрацоўвае ў гэтым раёне. І тут на лінію «102» паступае тэлефонны званок. Гэта быў званок з той самай кватэры. Спачатку ад мужчыны, а пасля другі — ад жанчыны. Яны самі выклікалі міліцыю на сябе. Яны рыхтаваліся. Ён зарадзіў стрэльбу. «Ведзьма» зарадзіла тэлефон. Яны чакалі, яны ведалі, што да іх зараз прыйдуць. Яны ўстанавілі яшчэ адну камеру з іншага боку».

А гэта словы Генеральнага пракурора Андрэя Шведа:

«Учора падчас правядзення працэсуальных дзеянняў, што былі санкцыянаваныя ў панядзелак адным з маіх намеснікаў, гаворка ішла пра тое, што былі дадзеныя санкцыі на правядзенне дзясятка шэрагу працэсуальных дзеянняў, звязаных з праверкай асоб, якія могуць быць датычнымі да тэрарызму і экстрэмізму.

Учора падчас правядзення вобшуку ў адным з жылых памяшканняў асоба, што загадзя падрыхтавалася, якая падазраецца ў датычнасці да тэрарызму, наўмысна і мэтанакіравана стрэліла ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў».

Выглядае, што заявы супярэчаць адна другой. Незразумела, ці выклікалі Зельцэр і яго жонка на сябе міліцыю альбо не, ці ішлі супрацоўнікі ў кватэру мэтанакіравана альбо патрапілі туды выпадкова па выкліку. 

Чытайце таксама:

Прадавачка, збірала подпісы за Ціханоўскую, пагражае 25 гадоў. Што сёння вядома пра жонку Андрэя Зельцэра, які застрэліў сілавіка

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →