Залдастанаў штурхнуў журналіста, які задаў яму пытанне пра пачатак Другой сусветнай вайны ВІДЭА
Журналіст тэлеканалу Белсат запытаўся, што Залдастанаў думае пра тое, што СССР на пачатку Другой сусьветнай вайны выступаў на баку Гітлера, напаў на Польшчу, краіны Балтыі і Фінляндыю. Лідэр «Начных ваўкоў» раззлаваўся.
Гістарычная даведка: Сталінскі Савецкі Саюз 23 жніўня 1939 году падпісаў з нацыстоўскай Нямеччынай Дамову аб ненападзе («пакт Молатава—Рыбэнтропа»). Дамова азначала рэзкую пераарыентацыю ў зьнешняй палітыцы СССР на збліжэньне зь Нямеччынай. Сакрэтны пратакол да дамовы ўсталёўваў разьмежаваньне сфэр інтарэсаў бакоў. Нямеччына прызнавала інтарэсы СССР у Латвіі, Эстоніі, Усходняй Польшчы, Фінляндыі і Бэсарабіі.
Усьлед за заключэньнем дамовы 1 верасьня 1939 году Нямеччына напала на Польшчу, а 17 верасьня 1939 на тэрыторыю Ўсходняй Польшчы ўступіла Чырвоная Армія, пасьля чаго ў склад СССР былі ўключаныя Заходняя Ўкраіна і Заходняя Беларусь (1939), а пасьля Прыбалтыка і Бэсарабія (1940); напрыканцы 1939 году СССР напаў на Фінляндыю, разьвязаўшы савецка-фінскую вайну 1939-1940 гг.
28 верасьня 1939 году была падпісаная Дамова аб дружбе і мяжы паміж СССР і Нямеччынай. Яна правяла разьмежаваньне паміж СССР і Нямеччынай прыкладна па «лініі Керзана», замацавала ліквідацыю польскай дзяржавы.
Каментары