Улада

Актывіст «Гавары праўду!» асуджаны на 10 сутак

Актывіст маладзёжнага крыла кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена» Ягор Віняцкі асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту,
паведаміў лідар «Zмены» Павел Вінаградаў.

Паводле яго слоў, вырак Віняцкаму вынесены судом Першамайскага раёна Мінска па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйным правапарушэнні.

«Нібыта ён лаяўся матам у грамадскім месцы», — паведаміў Вінаградаў.

Нагадаем, 5 верасня, у 13.30 у кватэру да Віняцкага прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Фармальнай падставай для візіту міліцыянераў было правядзенне вобыску, аднак невядома, ці выстаўлялі Віняцкаму адпаведную пастанову. У выніку актывіста павезлі ва УУС Першамайскага раёна сталіцы, у яго была канфіскавана друкаваная прадукцыя.

Вінаградаў мяркуе, што затрыманне звязана з выбарамі ў палату прадстаўнікоў і кампаніяй па байкоце выбараў у Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101, якую праводзяць «Zмена», «Гавары праўду!», рух «За Свабоду» і Партыя БНФ. Паводле слоў Вінаградава, Віняцкі з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Арцёма Лявы, які балатуецца па 101-й акрузе, але мае намер зняць сваю кандыдатуру з выбараў перад галасаваннем.

Каментары

ЦВК апублікаваў лагатып прэзідэнцкай кампаніі. І зноў лога ЦВК падобна да дыверсіі2

ЦВК апублікаваў лагатып прэзідэнцкай кампаніі. І зноў лога ЦВК падобна да дыверсіі

Усе навіны →
Усе навіны

Кантрабандыстам Кабарчукам прысудзілі па 20 гадоў зняволення1

Супрацоўнік амбасады Турцыі ў Мінску быў затрыманы з 57 кг какаіну ў пасольскай машыне2

Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў56

У Расіі трох падлеткаў затрымалі за спробу падпалу двух стратэгічных бамбавікоў1

«Здавайцеся ў палон! Вас чакае трохразовае гарачае харчаванне». Украінцы апублікавалі зварот да салдат КНДР1

Колькі часу засталося ў кандыдатаў у прэзідэнты, каб вылучыцца на выбары13

Ці быў у Канапацкай нямецкі ДНЖ, які перашкаджае ёй стаць кандыдаткай-спойлерам?6

Лукашэнка даў інтэрв'ю журналісту BBC Стывену Розэнбергу8

«Перапрызначыць самога сябе на ўзурпаваную пасаду». Латушка пракаментаваў дату прэзідэнцкіх выбараў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЦВК апублікаваў лагатып прэзідэнцкай кампаніі. І зноў лога ЦВК падобна да дыверсіі2

ЦВК апублікаваў лагатып прэзідэнцкай кампаніі. І зноў лога ЦВК падобна да дыверсіі

Галоўнае
Усе навіны →