Магутны выбух прагрымеў каля штаб-кватэры турэцкай аэракасмічнай кампаніі TUSAŞ недалёка ад Анкары, паведамляюць улады краіны і турэцкія СМІ. Паводле звестак МУС Турцыі, у выніку ёсць загінулыя і пацярпелыя.
Улады назвалі тое, што адбылося тэрактам. Яго нібыта здзейсніў тэрарыст-смяротнік.
«Супраць турэцкай аэракасмічнай прамысловасці быў здзейснены тэрарыстычны напад. На жаль, у нас ёсць загінулыя і параненыя», — напісаў кіраўнік ведамства Алі Ерлікая ў сацсетцы X.
Мясцовыя СМІ таксама пішуць пра перастрэлку каля офіса TUSAŞ. Таксама з'яўляюцца непацверджаныя звесткі пра нібыта захоп закладнікаў.
Кадры выбуху і наступнай перастрэлкі на вытворчым аб'екце авіякасмічнай кампаніі TUSAŞ у Анкары публікуе турэцкае выданне Hürriyet.
Кампанія TUSAŞ вырабляе знішчальнікі KAAN, верталёты, у тым ліку T129 ATAK, беспілотнікі ANKA, касмічныя спадарожнікі, а таксама займаецца мадэрнізацыяй знішчальнікаў F-16.
Каментары