Спевака Якава Навуменку забілі ў Крыме
Народны артыст Беларусі памёр сёння ноччу ў Севастопалі.
Якаву Навуменку праламілі чэрап ў цэнтры Севастопаля 19 жніўня. Роўна праз тыдзень ён памёр у гарадскім шпіталі № 1.
Першапачаткова ў інтэрнэце разышлася інфармацыя: «Падчас аднаго з канцэртаў Якаў Навуменка разам з сынам хацеў патрапіць за кулісы сцэны, маўляў, выступаў яго добры знаёмы. А ахоўнік пачаў перашкаджаць нашаму артысту. У выніку завязалася бойка. Якаву Навуменку праламалі чэрап, а яго сыну Ціхану зламалі сківіцу…»
Высокапастаўленая службовая асоба з Севастопальскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі выклала Еўрарадыё сваю версію трагедыі на ананімных умовах:
«Ваш Народны артыст гуляў разам з кампаніяй па Прыморскім бульвары, непадалёк ад Плошчы Нахімава. Ведаю пра гэта ад знаёмага з міліцыі. Чамусьці ён пачаў на словах спрачацца з вулічным скрыпачом, той груба адказаў. На бок скрыпача сталі мясцовыя. Нібыта жорсткай бойкі не было, толькі штурханіна.
Але так здарылася, што артыст паваліўся і стукнуўся галавой аб бардзюр…»
Севастопальская міліцыя таксама катэгарычна абвяргае інфармацыю пра канцэрт і
«Канфлікт здарыўся
У гэты вечар там не было ніякага канцэрта, не было ніякага ахоўніка. Гэта проста вялікая плошча ў цэнтры горада.Побач — Графская прыстань, Прыморскі бульвар, вялікая колькасць людзей. Проста здарыўся канфлікт паміж артыстам і нявызначанай асобай», дадае Еўрарадыё.
***
Дырэктар АГА «Музычны прадзюсарскі цэнтр» Андрэй Каліна даведаўся пра смерць спевака за гадзіну да таго, як з’явіліся першыя паведамленні СМІ:.
«Я сёння першы дзень як выйшаў з адпачынку, і адразу такая навіна. — кажа спадар Каліна. — Я ведаў, што Якаў Паўлавіч адпачывае ў Севастопалі. Ён мусіў выступаць на канцэрце 31 жніўня, мне на днях патэлефанавала ягоная жонка Ала, і сказала, што ён не зможа выступіць, бо знаходзіцца ў шпіталі. Я прасіў перадаць прывітанне і пажаданні як мага хутчэй папраўляцца, аднак яна мне сказала, што Якаў у коме».
Падрабязнасцяў інцыдэнту на канцэрце пакуль ніхто не ведае.
«Дакладна скажу, што сам Якаў Паўлавіч на тым канцэрце не выступаў. — кажа Андрэй Каліна.— Ён убачыў на сцэне свайго аднакашніка, і вырашыў прайсці за кулісы. Сам Якаў вучыўся ў Гнесінцы, таму сустрэць аднакурсніка за мяжой было нескладана. Мне здаецца, што Якаў Паўлавіч, для якога прайсці за кулісы ў Беларусі не праблема, проста не разлічыў, што ў суседняй краіне правілы могуць быць іншыя. У любым разе, я лічу, што меры бяспекі з боку аховы былі недапушчальна перавышаныя».
* * *
Якаў Паўлавіч Навуменка — вядомы беларускі спявак. Нарадзіўся 28 сакавіка 1959 года ў Оршы.
Вучыўся ў мінскай кансерваторыі, Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, дзе яго настаўнікамі былі Іосіф Кабзон, Леў Лешчанка, Гелена Веліканава. Яго песні спявалі такія вядомыя калектывы, як ансамблі народнай музыкі «Свята» і «Бяседа».
У 2011 г. Навуменка атрымаў званне народнага артыста Беларусі. Выступаў сольна і ў складзе Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча.
У Севастопалі жыла яго сястра, тут ён з 1976 па 1977 г. вучыўся ў Прыборабудаўнічым інстытуце.
«Тады прафесія інжынера была моднай. Вучыўся амаль на выдатна, але своечасова зразумеў: не маё.І чужое месца не хацелася займаць. Забраў дакументы і накіраваўся з імі ў ваенкамат — забірайце. А там сказалі — толькі флот, але, праўда, у Севастопалі», — згадваў ён.
«У нас з жонкай Алай, якая працавала музычным рэдактарам на тэлебачанні, было вельмі насычанае жыццё, і проста захацелася спакою. Спачатку з’явілася пад Жодзінам дача, потым купілі там жа кватэру,
а пасля ўсё гэта прадалі і пабудавалі недалёка дом, у ім і жывем амаль два гады. Разводзім кветкі. І радуемся камунікацыі з унукамі— іх нам цяпер прывезла дачка Вераніка: беларускія тэлегледачы павінны памятаць яе па праграме „Аксамітны сезон“. Яна з мужам працуе ў Ліёне на Euronews. А наш сын Ціхан перайшоў на чацвёрты курс Інстытута журналістыкі», — згадваў Навуменка ў інтэрв’ю год таму.
А апошняй справай спевака стаў збор і перанос на сучасныя носьбіты беларускамоўных песень
Каментары