Літаратура11

Віталь Рыжкоў: крытычна стаўлюся да тых, хто называе сябе паэтам

Паэт выдаў зборнік вершаў і перакладаў «Дзверы, замкнёныя на ключы».

Віталь Рыжкоў распавядае аб сваім дэбютным зборніку «Дзверы, замкнёныя на ключы».

«НН»: Тваю першую кніжку планавалі выдаць яшчэ года паўтара таму. Чаму так зацягнуў з выданнем?

ВР: Непрыгожа і не варта шукаць прычыны затрымкі выхаду кнігі ў кім-небудзь, апроч сябе: нейкі час быў згублены, бо трэба было фактычна перарабіць некаторыя пераклады нанава, нейкі час — бо трэба было заахвоціць працаваць крышачку хутчэй цэх тэхнічнай падрыхтоўкі кнігі да выдання, на што не заўжды хапае энергіі і нахабства… Тым не менш, усё гэтае кнігавыданне магло зацягнуцца яшчэ б на большы тэрмін, калі б не дапамога і падтрымка сяброў — я ўсім ім бязмежна ўдзячны за гэта.

Віталь Рыжкоў нарадзіўся ў 1986 годзе ў Магілёве. Выпускнік аўтамеханічнага факультэта Беларуска-расійскага ўніверсітэта (Магілёў). Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН цэнтра да стагоддзя газеты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца слэм-фестывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна). Жыве ў Мінску.

«НН»: Палову зборніка складаюць пераклады. Не шкада столькі старонак аддаваць пад чужыя вершы?

ВР: Напраўду, колькасна — пераклады складаюць толькі траціну кнігі, проста перакладзеныя тэксты часам даволі аб’ёмныя. Дзве траціны кнігі займаюць уласныя тэксты — і такая колькасць мне падаецца абсалютна прымальнай. Пагатоў, некаторыя пераклады маюць сваю функцыю ў кнізе, дапамагаюць ёй зрабіцца завершанай. А літаратура на тое і літаратура, што пададзеную праз яе інфармацыю немагчыма вылічыць старонкамі, тысячамі знакаў ці колькасцю кілабайтаў на жосткім дыску.

«НН»: Кніга выйшла пасля таго, як ты стаў пераможцам шэрагу літконкурсаў, слэм-фестываляў. Лічыш сябе яшчэ дэбютантам альбо гатовы даваць майстар-класы маладым, хто мае толькі першыя публікацыі?

ВР: Конкурсы і слэмы — гэта ўсё вельмі прыемна, але сумнеўна, што яны сведчаць аб літаратурным прафесіяналізме, калі такі існуе ўвогуле. Хутчэй, наадварот, — удзелы ў іх сведчаць ледзь пра зваротнае, пра жаданне на пэўным этапе спраўдзіць цікаўнасць альбо падцвердзіць сумневы. Заўжды, вядома, можна падказаць штосьці больш маладзейшым за сябе, але ці будуць яны слухаць. Я б сам не слухаў: ва ўсіх выпадках весьці палеміку — гэта правільна, галоўнае, каб не толькі з фігай у кішэні, як гэта часта бывае.

«НН»: У цябе тэхнічная вышэйшая адукацыя. А што зрабіла з Віталя Рыжкова паэта?

ВР: Не магу пакуль што да канца сур’ёзна ставіцца да таго, што маё імя і паняцце «паэт», якое я, відаць, зашмат ідэалізую, ставяць побач —

не менш крытычна стаўлюся і да тых, хто сам сябе раптам пачынае называць паэтам.

Я згодны з тым, што, каб зрабіцца паэтам, трэба прайсці свае дванаццаць подзвігаў, і яны не заўжды тычацца адно працы са словам. Менавіта так я сам успрымаю сваю тэхнічную адукацыю — гэта была спроба выпрабаваць сябе, паставіць пад сумнеў тое, што падабалася.

Аўтограф-сесія Віталя Рыжкова пройдзе 15 сакавіка ў кнігарня «ЛогвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А). Пачатак а 18.00.

Дзверы, замкнёныя на ключы + аўдыёкніга / Віталь Рыжкоў / Мінск: І.П. Логвінаў, 2010 – 108 с.

Каментары1

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Галоўнае
Усе навіны →