Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў
Сярод пацярпелых ёсць і дзеці.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях расказала пра траўмы, якія беларусы атрымалі падчас святкавання Новага года з піратэхнікай.
Агулам набралася 15 пацярпелых.
Траўма локцевага сустава, траўма кісці рукі, апёк кісці, траўма вока, пашкоджанне абедзвюх ног — вось спіс атрыманых дыягназаў, з якімі беларусы траплялі да медыкаў.
У Барысаўскім і Мёрскім раёнах падлеткам ампутавалі пальцы.
Каментары