Расійскія мытнікі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі
Метады хавання кантрабанды становяцца ўсё больш вынаходлівымі.
Пра гэтае паведамляе выданне «Флагшток».
У Краснагорскім раёне Бранскай вобласці супрацоўнікі мабільнай мытнай групы спынілі грузавы аўтамабіль, якім кіраваў 54-гадовы грамадзянін Беларусі.
Паводле дакументаў, кіроўца перавозіў адсеў друзу з Гомеля ў Бранск, але пры аглядзе мытнікі выявілі пад адсевам 359 скрынак з цыгарэтамі.
Усяго было канфіскавана 173 тысячы пачак цыгарэт Карона Kalisto Super Slim. Агульны кошт кантрабанды мытнікі ацанілі ў 22,3 мільёна расійскіх рублёў (каля $ 211 тысяч).
Бранскія мытнікі рэгулярна выяўляюць пастаўшчыкоў кантрабандных цыгарэт з Беларусі. Аднак гэтая партыя стала найбуйнейшай за апошні час. З 1 красавіка 2024 года ў Расіі тытунёвая прадукцыя ўключана ў спіс стратэгічна важных тавараў і рэсурсаў.
У выніку ў дачыненні да беларуса было распачата крымінальная справа за кантрабанду стратэгічна важных рэсурсаў, здзейсненую ў буйным памеры. Мужчыну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі альбо штраф у памеры да 1 мільёна расійскіх рублёў (каля $ 9,5 тысяч).
Беларускія цыгарэты складаюць 84,5% усіх кантрафактных паставак тытунёвай прадукцыі ў Расію. Кантрабанда квітнее з-за розніцы ў цэнах на тытунёвыя вырабы. У Расіі мінімальная цана на цыгарэты ў 2024 годзе складае 129 расійскіх рублёў (каля $ 1,22). Самыя танныя беларускія цыгарэты на сённяшні дзень каштуюць 2,65 рубля (прыкладна $ 0,8).
Каментары