Свет11

Беларус вёз у Еўрасаюз рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт — на 2,6 млн еўра

Мужчына сцвярджаў, што вязе мэблю, аднак у машыне знайшлі цыгарэты ў скрынках з-пад печыва.

Фота: lrmuitine.lt

Літоўскія мытнікі затрымалі на мяжы з Польшчай рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт беларускай вытворчасці.

11 кастрычніка памежнікі і супрацоўнікі Каўнаскай тэрытарыяльнай мытні спынілі на трасе E67 Хельсінкі — Прага грузавік Mercedes Benz, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

Хоць кіроўца сцвярджаў, што вязе мэблю ў Заходнюю Еўропу, афіцэры былі здзіўлены тым, што два заднія паддоны ўнутры паўпрычэпа былі загружаныя зусім не мэбляй, а скрынкамі з печывам, паведамляюць літоўскія мытнікі.

Для дадатковага агляду машыну адправілі на бліжэйшую запраўку. Высветлілася, што пад печыва былі замаскіраваныя кантрабандныя цыгарэты — усяго 575 тысяч пачкаў на 2,6 млн еўра. Гэта рэкордная партыя кантрабандных цыгарэт, затрыманая ў 2024 годзе.

Грузавік і груз былі затрыманыя, кіроўца-беларус арыштаваны на тры месяцы па рашэнні Каўнаскага раённага суда.

Каментары1

  • бабруйчанін
    16.10.2024
    Ні ведаю як па эўразвязе ..
    Але калі цябе " затаможылі" запламбавалі в Украіне і вязешь праз рф ці наадварот ці у рБ вязешь у Казахстан ..ніякій дадаішнік ні мае права па свайму жаданню на свой погляд Ні мае права Аглядаць Зрываць пломбы.На агляд існуе Працэдура складаная..
    .У Летуве эўразвязе мабыць " свае законы" " ні да закона" ??
    Із жыцця Что везешь ? Посмотреть можно как выглядіт ??
    Самому інтересно Но там опламбірованно

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →