Грошы пенсіянеры атрымаюць яшчэ да праваслаўнага Раства.
Пра гэта паведамляе «Белпошта».
Справа ў тым, што 7 студзеня будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні. Атрымаць грошы ў аб’ектах паштовай сувязі ўсіх абласцей Беларусі і Мінска можна будзе ўжо з 4 студзеня.
У аддзяленнях пошты ў Гомелі і Гродне пенсіі і дапамогі выплацяць 6 студзеня.
Пенсіі праз пошту
З 1 ліпеня 2024 года пенсіі ў Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах выплачваюцца ў большасці выпадкаў праз банкі.
Права атрымліваць іх праз пошту па жаданні захавалася толькі для пенсіянераў старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў I і II групы, грамадзян, якія не маюць пашпарта па рэлігійных перакананнях (пры наяўнасці спецыяльнага заключэння, што пацвярджае асобу).
Правілы таксама не змяніліся для тых, хто пражывае ў сельскай мясцовасці.
З 1 студзеня 2025 года ўказам уводзяцца дадатковыя катэгорыі пенсіянераў, якія змогуць атрымліваць выплаты на пошце, у тым ліку з дастаўкай на дом.
Сярод іх:
- інваліды III групы;
- асобы з абмежаванай здольнасцю да самастойнага перамяшчэння;
- асобы, якія ажыццяўляюць догляд за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў і атрымліваюць дапамогу па яго доглядзе;
- пенсіянеры, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту да 1 студзеня 2025 года;
- асобы, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў адным жылым памяшканні з інвалідам I групы, які атрымлівае пенсію на пошце.
Іншыя катэгорыі пенсіянераў пры жаданні таксама змогуць перавесці выплаты з банка на пошту. Аднак пры ўмове аплаты паслуг пошты па ўсталяваных тарыфах за дастаўку пенсій.
Каментары