Беларусы трапілі ў жудаснае ДТЗ у Ленінградскай вобласці. Кіроўца загінуў
Грамадзяне Беларусі трапілі ў сур'ёзную аварыю ў Ленінградскай вобласці РФ, кіроўца загінуў на месцы, заўважыў Reform.news.
Трагедыя адбылася раніцай 28 снежня ў Кірышскім раёне.
Мужчына не справіўся з кіраваннем, машына з'ехала ў кювет, перавярнулася і ўрэзалася ў дрэва.
У выніку ДТЗ вадзіцель загінуў на месцы. Двое пасажыраў з рознымі траўмамі сярэдняй цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.
Вядома, што пасажыры і кіроўца — грамадзяне Беларусі.
Каментары