Вайна

Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты, пад удар трапіў нафтазавод

Паводле слоў в.а. губернатара Растоўскай вобласці Юрыя Слюсара, сістэмы СПА працавалі над гарадамі Батайск, Таганрог, Шахты, Каменск, Мілерава і Навашахцінск.

Слюсар сцвярджае, што большую частку паветраных цэляў збілі, але ў выніку атакі загарэўся Навашахцінскі нафтаперапрацоўчы завод.

Растоўскія тэлеграм-каналы ўначы публікавалі відэа з падпаленым заводам. Мясцовыя жыхары распавядалі пра вялікую колькасць выбухаў. 

Да 06:45 па мясцовым часе пажар на НПЗ патушылі, напісаў Слюсар. Ён дадаў, што ёсць адзін пацярпелы праз падзенне абломкаў збітых дронаў. Чыноўнік не ўдакладніў, у якім менавіта населеным пункце пацярпеў чалавек.

Навашахцінскі НПЗ — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод на поўдні Расіі і адзіны ў Растоўскай вобласці. Ён можа перапрацаваць да 7,5 мільёнаў тон нафты ў год. НПЗ атакуюць не першы раз. У чэрвені завод прыпыняў працу пасля атакі дронаў.

Да гэтага завод атакавалі ў сакавіку 2024 года, у маі 2023 года і чэрвені 2022 года.

Каментары

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Маці дырэктара Нацыянальнага музея Амана з Рэчыцы. Ён прывітаў Лукашэнку па-беларуску5

МЗС Расіі: Лічым неабходным удзел Беларусі ў перамовах па Украіне3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы34

«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас3

Першая ахвяра тонкага лёду

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу2

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →