Інфармацыя аб тэлефоннай размове прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая з'явілася ў СМІ, не адпавядае рэчаіснасці, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
«Не было размовы», — сказаў Пяскоў журналістам у панядзелак, адказваючы на адпаведнае пытанне.
«Гэта найбольш наглядны прыклад якасці той інфармацыі, якая цяпер публікуецца часам нават у досыць паважаных выданнях. Гэта цалкам не адпавядае рэчаіснасці. Гэта чыстая выдумка, гэта проста ілжывая інфармацыя», — падкрэсліў ён.
Раней газета The Washington Post са спасылкай на крыніцы паведаміла, што ў чацвер адбылася тэлефонная размова Пуціна і Трампа. Паводле крыніцаў выдання, яны абмеркавалі, у прыватнасці, вайну ва Украіне.
Каментары