Не абышлося і без зімовых працэдур.
З надыходам халадоў цеплалюбівыя гадаванцы заапарка пераязджаюць на зімовыя кватэры, дзе і пражывуць да самай вясны. Сёння ў цёплае памяшканне перабраліся фламінга, паведамляе Гродзенскі заапарк у сваім тэлеграме.
Перад выпускам у вальер усе птушкі прайшлі ветэрынарны агляд, вітамінную тэрапію і б'юці-працэдуры (ачыстку дзюбы і ног).
Каментары