Грамадства22

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Адметна, што Андрэй Лабада выдаліў тэлеграм-акаўнт за 9 месяцаў да затрымання. Неўзабаве яго пачынаюць судзіць.

Андрэй Лабада. Архіўнае фота з ягонай старонкі ў «Аднакласніках»

Андрэю Лабадзе 54 гады. Ён мінчук, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (тады — Мінскі радыётэхнічны інстытут) у 1993 годзе. Ад таго часу працаваў у банкаўскай сферы.

Вядома, што першым месцам працы стаў Беларусбанк, пазней ён перайшоў у Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Там ён дарос да начальніка аднаго з аддзелаў.

Андрэя затрымалі ў красавіку 2024 года. 12 красавіка яму прысудзілі адміністрацыйны арышт за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля гэтага супраць яго завялі крымінальную справу. У відэа ГУБАЗіК ён кажа, што зрабіў данат у фонд «Краіна для жыцця» і пісаў каментары.

Адметна, што акаўнт Андрэя быў параўнальна добра абаронены — імя карыстальніка было выпадковым, тэлефон не «прабіваецца» расійскімі ботамі. Аднак, ён пісаў у розных лакальных чатах даволі шмат падрабязнасцяў пра сябе (адрас пражывання яго і сваякоў, звесткі пра месца працы) і скідваў фота. Да таго ж, акаўнт мужчыны быў створаны ажно ў 2017 годзе, калі існавала тэхнічная магчымасць перабіраць акаўнты па нумарах.

Незразумела, як менавіта на яго выйшлі, але здэананімізаваць ягоны акаўнт было не вельмі складана тэхнічна.

Суд над Андрэем Лабадой пачынаецца 31 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК). Андрэю пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Судзіць яго будзе суддзя Аляксандр Рудэнка. Ён адправіў за краты некалькі дзясяткаў беларусаў па палітычных справах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Лол
    15.10.2024
    Если даже НН по имени и фамилии смогла найти его аккаунт,то почему он считается хорошо защищённым? Особенно повеселили ссылки на 2017 год. Но вы ведь не знаете сколько ещё уязвимостей не вскрыто. Через пять лет будете писать,что" тот кто зарегистрировался до 2026 не в безопасности")) Телеграм - зло. Только для чтения,никаких подписок и комментариев.
  • Дулю пазьняку
    16.10.2024
    Яшчэ больш санкцый

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам3

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў абхазскім парламенце: адзін дэпутат загінуў, другі паранены

МЗС Польшчы выклікала часовага паверанага Беларусі

Вядомы гісторык прадказвае кітайска-расійскі канфлікт і бунт у Калінінградзе4

Мужчына спрабаваў завезці ў Беларусь залаты ровар. Аказалася, ён каштуе, як машына1

Рэзідэнт ПВТ узяў на працу сісадміна пасля ўсіх сумоўяў і звольніў праз гадзіну3

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»25

Пуцін: Расія зробіць усё для бяспекі Беларусі11

Дамініка Пеліко асудзілі ў Францыі да 20 гадоў пазбаўлення волі 

У Мінску прадаюць легендарны Ford Mustang 1965 года. Колькі просяць за рэтра-аўто?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам3

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Галоўнае
Усе навіны →