Грамадства33

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

У вялікай колькасці артыкулаў па бяспецы ў Telegram ёсць парада выдаліць акаўнт. Чытачы шмат пытаюцца ў нас: ці гэта панацэя і пасля гэтага можна пачувацца ў бяспецы? Адказваем на гэтае пытанне і распавядаем, што з гэтым можна зрабіць.

Фота: «Наша Ніва»

Гэта складанае пытанне, але ў большасці выпадкаў адказ будзе — «не зусім».

Ваш акаўнт у тэлеграме і даныя, якія вы ў ім пакінулі, застаюцца там назаўсёды. Паведамленні выдаленых акаўнтаў бачныя ў чатах, а паведамленні з прыватных чатаў, якія ніхто не выдаліў, можна атрымаць шляхам «экспарту». Усе паведамленні любога, нават выдаленага акаўнта ўтрымліваюць яго ID.

Таксама даўно вядома, што сілавікі назапашваюць даныя з усіх адкрытых крыніц: як з тэлеграм-чатаў, гэтак і з агульных кантактаў, а таксама з чатаў затрыманых. Яны іх выгружаюць у свае базы. Такім чынам, звязкі «паведамленне — ID» захоўваюцца ў базах даных сілавікоў пастаянна, калі вы свой акаўнт выдалілі пазней, чым яны спампавалі штосьці, напрыклад, з тэлефона вашага знаёмага, які быў затрыманы.

Чытайце таксама: Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць

Гэта значыць, калі да выдалення акаўнта ГУБАЗіК здолеў зразумець, хто за ім хаваецца, то і пасля выдалення акаўнта яго ўладальніка могуць арыштаваць. А нават калі сілавікі не ведалі ці не цікавіліся акаўнтам, то яны могуць зацікавіцца ім пасля і ўсё роўна вас знайсці — і ў «прабіўных» ботах, і ў базе «Т-Пошук» звязкі «ID — нумар тэлефона — гісторыя груп — імя» захоўваюцца неабмежавана доўга.

Выдаленне акаўнта перарывае «ланцужок» сувязяў з вашым акаўнтам і ўскладняе дзейнасць спецслужбаў, але не замяняе іншых захадаў бяспекі. Мы ўжо паказвалі ў нашых эксперыментах, што частку даных выдаленых акаўнтаў можна ўзнавіць.

Дык што ж рабіць?

Падыходзіць да бяспекі комплексна, з аднаго боку, і перастаць недаацэньваць лукашэнкаўскія спецслужбы, з другога.

Не існуе ніякага магічнага шляху, як удзельнічаць у антыдыктатарскім падполлі і не рызыкаваць. Вядома, ёсць шэраг тэхналогій, метадаў і сродкаў, якія змяншаюць такую імавернасць, але не змяншаюць яе да нуля. Трапляліся як дасведчаныя падпольшчыкі (як Мікола Дзядок), гэтак і людзі, якія зусім не клапаціліся пра бяспеку (як 95% затрыманых).

Такім чынам, каб зменшыць імавернасць пераследу, варта прымаць захады, каб абараніць сябе, і знаходзіць час і сілы на тое, каб разабрацца, як працуюць правілы бяспекі (іх можна прачытаць у інтэрнэце).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

Каментары3

  • Ноўнэйм
    11.02.2023
    На пытанне "дык што рабіць" нядаўна даволі коратка, але цалкам зразумела адказаў Шчыгельскі. Цалкам відавочна, што гэта адзіны шлях пазбавіцца неабходнасці канспіравацца ўсё астатняе жыццё і ўвесь час чагосьці баяцца.
  • даведка
    11.02.2023
    Я не создавал Telegram-аккаунт. Я в безопасности!
  • Максим Дизайнер
    12.02.2023
    Так, ваш мозг у бяспецы. Кали ен адсутничае - ничога не зменицца.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку1

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі6

СМІ даведаліся пра гібель пераемніка Насралы пасля чарговага ўдару Ізраіля18

Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву16

Як выглядае будынак павятовай бальніцы ў Мазыры, які гарэў учора ФОТЫ1

У Данецкай вобласці ўпаў не расійскі самалёт, а цяжкі беспілотнік4

У нядзелю па ўсходняй палове краіны прагназуюць моцныя дажджы

Шэф ФСБ: КДБ Беларусі дапамог выявіць датычных да падрыхтоўкі замахаў на расійскіх афіцэраў3

Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку1

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →