Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння
Расійскія войскі захапілі Працоўнае і Успенаўку, завяршыўшы акупацыю апошняга фрагмента «Успенскага мяшка», паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на DeepState.
Аналітыкі адзначаюць, што не ўсе ўкраінскія падраздзяленні змаглі выйсці з акружэння. Гэтае пытанне, як адзначаюць у DeepState, застаецца на сумленні тых, хто дапусціў такую сітуацыю.
Цяпер праціўнік перагрупоўваецца на займаным участку, а таксама актывізаваўся на флангах ужо новага патэнцыйнага «мяшка». Без спынення здзяйсняюцца штурмавыя дзеянні са Старых Церняў у напрамку адрэзка Шаўчэнка — Андрэеўка. Дадатковы ціск прысутнічае з боку Сонцаўкі, якую расіяне таксама нядаўна занялі цалкам.
Ворагі таксама актыўна атакуюць раён Зеленаўкі, ужываючы тэхніку і пяхоту для прасоўвання да новых стратэгічных аб'ектаў, у прыватнасці, Андрэеўкі праз Канстанцінопаль.
Каментары