У Беларусь прыехала ў два разы больш працоўных мігрантаў, чым летась. Якая краіна ў лідарах?
У асноўным мігранты ўладкоўваюцца на працоўныя спецыяльнасці.
У 2024 годзе ў Беларусі знайшлі працу каля 28,5 тысячы працоўных мігрантаў. Гэта ў два разы больш, чым было ў 2023-м.
Больш за ўсё прыехала грамадзян Туркменістана — каля 12,5 тысячы. Працуюць у Беларусі таксама мігранты з Расіі, Украіны, Кітая і краін Афрыкі, паведамляе СТВ.
Усяго ў Беларусі працуюць больш за 60 тысяч іншаземцаў з больш чым 130 краін. Рост колькасці працоўных мігрантаў звязаны са зменамі заканадаўства.
Як паведамілі ў МУС, 70% працоўных мігрантаў — гэта іншаземцы, якія працуюць у спрошчаным парадку. Гэта значыць наймальнік не атрымлівае ў дачыненні да іх у падраздзяленні грамадзянства і міграцыі спецыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю.
У асноўным мігранты ўладкоўваюцца на рабочыя спецыяльнасці. Каля паўтары тысячы чалавек займаюць кіраўнічыя пасады. Самыя распаўсюджаныя сферы: прамысловасць, будаўніцтва, транспартная галіна і гандаль.
Каментары