Грамадства2424

Астапеня: Адбываецца пэўная трансфармацыя рэжыму ў Беларусі

Заснавальнік Цэнтра новых ідэй, сацыёлаг і палітолаг Рыгор Астапеня ў новым выпуску ТОКу выказаў меркаванне, што рэжым Лукашэнкі ўжо пачынае мяняцца.

Астапеня лічыць адной з прыкмет трансфармацыі кадравыя змены ў сістэме. На здымку: Максім Рыжанкоў (першы злева) і Наталля Пяткевіч (першая справа) у час кадравай аўдыенцыі ў Аляксандра Лукашэнкі 27 чэрвеня 2024 года. Фота прэс-службы Лукашэнкі

«Мы зараз бачым: адбываецца пэўная трансфармацыя рэжыму ў Беларусі, адбываецца перазагрузка рэжыму. Ён свядома некалькі месяцаў (а гэта пачалося яшчэ раней) непублічна змяняецца», — заўважае Астапеня.

@tokbelarus Каго беларусы бачаць новым прэзідэнтам? #Беларусь #лукашенко #президент #батька #беларусьновости #нашаніва ♬ transgender - &lt3

Вось што ён лічыць прыкметамі гэтага працэсу.

Першае — змены ў кадравай палітыцы.

«Мы бачым новыя прызначэнні, якія адбываюцца. Там няма сілавікоў. То-бок усе гады з 2020-га ішло павелічэнне колькасці сілавікоў унутры кіруючай сістэмы. Іх станавілася больш, і яны былі больш заўважнымі. Цяпер змяняюцца фронтмены. З'яўляецца Круты, з'яўляецца Пяткевіч, Рыжанкоў перайшоў на іншую пасаду, Маркаў і гэтак далей. Гэта выразная змена ўнутры таго, кім яны самі сябе бачаць. Што яны вось ужо не сілавыя».

«Цяпер ідзе размова пра тое, каб збіраць нейкіх людзей пад транзіт. То-бок пасля 2025 года, як Аляксандр Лукашэнка паспрабуе камусьці прадаць гэты свой вобраз крыху больш ліберальны. (…) І, адпаведна, для гэтага патрэбны такія людзі, як Наталля Пяткевіч», —

заўважае палітолаг і выказвае меркаванне, што Пяткевіч застанецца і пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў, бо «яна вельмі моцны кадр».

Другой прыкметай жадання перазагрузкі Астапеня называе вызваленне палітвязняў: «Досыць складаны працэс, але ж яны гэта рашэнне для сябе прынялі, і яго трэба падтрымаць».

Аднак ён не лічыць гэты працэс сігналам Лукашэнкі аб гатоўнасці да перамоваў з Захадам:

«Я не думаю, што яны вельмі хочуць зараз перамоваў. Няма памкнення, што вось тут і цяпер мы хочам перамоваў. Ёсць памкненні, што нам трэба стварыць умовы, у якіх мы зможам калісьці размаўляць з Захадам, калі яны пачнуць думаць, што мы крыху самастойная дзяржава. (…)

Аляксандру Лукашэнку трэба ім [краінам Захаду] вярнуць пачуццё, што ён важны, што ён тут гулец. І гэта важна не толькі для яго. Ён таксама разумее, што вайна ў любым выпадку будзе заканчвацца. (…) Ён хацеў бы быць часткай перамоўнага працэсу. Ён не хоча апынуцца ў той сітуацыі, што Пуцін будзе з кімсьці дамаўляцца, а пасля будзе званіць у Мінск і казаць: «Ну вось мы прынялі такое рашэнне пра Беларусь». Яму не хочацца быць у такой сітуацыі».

Астапеня разважае, што будучую прэзідэнцкую кампанію Лукашэнка хоча выкарыстаць для перазагрузкі.

«І для часткі кіруючай эліты таксама ёсць пачуццё, што трэба перабудоўвацца», — лічыць аналітык. Але гэта не азначае, што ўнутры сістэмы ёсць нехта празаходняй арыентацыі.

«Праблема для іх — Беларусь не можа жыць нармальна без будовы нармальных стасункаў з Захадам. Гэта проста геаграфічна так выпала, што ў любым выпадку трэба неяк дамаўляцца. У любым выпадку трэба развіваць нейкі гандаль, лагістыку і гэтак далей. Гэтага ім не пазбегнуць. І таму кожны з іх у нейкай ступені разумее: «Ну так, нам трэба штосьці прыдумаць», — тлумачыць аналітык.

Астапеня лічыць, што многія ўнутры сістэмы асцерагаюцца, што Крэмль можа пашырыць свой уплыў на кадравую палітыку ў беларускіх структурах улады.

«Думаю, што гэты фактар ёсць. Пачуццё, што «мы не павінны сябе загнаць у такую сітуацыю, калі нам тут будуць выкручваць рукі». І ў такі момант умоўны Максім Рыжанкоў разумее, што нам трэба тады развіць стасункі з Кітаем і адбудаваць стасункі з Захадам. А каб развіць стасункі з Кітаем, зноў жа, трэба дамовіцца з Захадам. Бо Кітай зацікаўлены ў Беларусі, калі лагістычна Беларусь з'яўляецца нейкім цэнтрам Еўропы».

Глядзіце цалкам:

Каментары24

  • Лол
    13.10.2024
    Астапеня зрабіўся такім самым капітанам, як і Шрайбман. Добра уладкаваўся- пішы/кажы банальнасці ўроўня размоў на кухне, а табе за гэта яшчэ прыплочваюць.
  • Злы дзед
    13.10.2024
    Хай лепш раскажа, якая там адбываецца трансфармацыя з ягонай іпатэкай на грантавыя грошы за фэйкавую сацыялогію і канспіролага-паліталогію.
  • Нуль
    13.10.2024
    "Праблема для іх — Беларусь не можа жыць нармальна без будовы нармальных стасункаў з Захадам"
    Беларусь не может, а они очень даже могут! И никогда развитие страны для них не было и не будет проблемой!

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ3

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе12

«Масфільм» перадаў расійскай арміі танкі і БМП са складоў кінастудыі2

Якія выбары, такія і сцэнары. Чаму адразу два спарынг-партнёры Лукашэнкі знялі сваю кандыдатуру7

Памятаеце расійскага кіта-шпіёна Хвалдзіміра? Насамрэч яго звалі Андруха і шпіёнам ён не быў2

Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»19

Чаму закрылі праект «Ноч з Чалым»10

Сякеры ад МТЗ, якія загадаў палепшыць Лукашэнка, паступілі ў продаж. Вось колькі яны каштуюць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →