Францыска Скарыну на салігорскай школе замянілі на белы шклопакет ФОТА
У Салігорску на школе № 2 знішчылі вітраж з беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам. Цяпер на ягоным месцы — проста белы шклопакет.
Пра знікненне вітража паведаміла фэйсбук-суполка Belarusian Soviet Monumental ART.
«Аналагічная сітуацыя з былым кінатэатрам «Электрон» у Мінску, цяпер там будзе рэканструкцыя і хутчэй за ўсё ад сграфіта пазбавяцца. Вядомая мазаіка ў Баранавічах знаходзіцца на мяжы разбурэння. І да гэтага часу няма станоўчага адказу па пано Кузняцова з-пад Слуцка», — пералічылі іншыя праблемныя месцы аўтары суполкі.
Каментары