Грамадства55

Літоўскаму сябру Ксеніі Лебедзевай далі дзевяць гадоў турмы за шпіянаж на карысць беларускага КДБ

Суд у Вільні прызнаў яго вінаватым у шпіянажы на карысць КДБ Беларусі, піша Радыё Свабода.

Мантас Данелюс. Фота з яго фэйсбука

20 верасня Віленскі акруговы суд вынес вырак юрысту Мантасу Данелюсу, які з 2022 года збіраў інфармацыю для беларускіх спецслужбаў, у асноўным пра актывістаў, якія жывуць у Літве, і перадаваў зьвесткі прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай.

Мантаса Данелюса затрымалі ў Літве 28 верасьня 2022 году пры спробе ўцячы ў Беларусь.

Данелюса прызналі вінаватым не толькі ў шпіянажы, а і ў спробах уплываць на сведак — калі яго вызвалілі з-пад арышту да суду, ён напісаў аднаму зь іх, што «вострыць сякеру». Пасьля чаго літоўца зноў арыштавалі.

Абвінавачаньне прыйшло да высновы, што беларуская прапагандыстка Ксенія Лебедзева інструктавала Данелюса, якую інфармацыю збіраць: яе найбольш цікавілі беларускія арганізацыі ў Літве, людзі, якія ўцякалі зь Беларусі ад пераследу і якія дапамагалі ім уцякаць, шляхі іх эвакуацыі, вучэнні добраахвотнікаў палка імя Каліноўскага, іх узбраенне і ланцугі паставак.

Данелюс змог увайсьці ў давер да беларускіх арганізацыяў і прапаноўваў ім юрыдычную дапамогу, але ягоныя пытаньні пачалі выклікаць падазрэнні.

Раней у апошнім слове літовец папрасіў суд апраўдаць яго і звярнуў увагу пракурора на паказанні некаторых сьведак, якія ён назваў лжывымі. Данелюс таксама заявіў, што не пагражаў сведку, а выказаў незадавальненне пазыцыяй беларускіх актывістаў.

Пракурор запатрабаваў асудзіць Данелюса на 11 гадоў пазбаўленьня волі. Судовы разгляд справы адбываўся за зачыненымі дзьвярыма, але прысуд быў адкрыты.

Раней Данелюса судзілі па падазрэнні ў фальсіфікацыі дакументаў.

Каментары5

  • барадзед
    20.09.2024
    трэба патрабаваць абмен
  • Ой
    20.09.2024
    Ну і памагла табе тая кацапка?
  • Тыповы летувіс
    20.09.2024
    І вашым і нашым. Усе для ўласнага дабрабыту.

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі1

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС11

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі3

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

На Ліпецкую вобласць упалі дзве расійскія ракеты, якімі білі па Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі1

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць