Каля 02:35 адзін дрон-камікадзэ тыпу «шахед» перасёк мяжу з Беларуссю ў напрамку Брагіна з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны, паведаміў «Беларускі Гаюн».
Шахед правёў у паветранай прасторы Беларусі каля 20 хвілін і ўжо ў 02:53 вяртаўся ва Украіну курсам на Чарнобыльскую зону.
Дзяжурны знішчальнік з Баранавічаў патруляваў паўднёвы ўсход Беларусі прыкладна а гадзіне ночы, але ў момант заходу шахеда ўжо паляцеў назад на базу і ў небе не знаходзіўся.
Каментары
Хтосьці ёсць няма кагосьці.
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзесьці штосьці.
(Нейдзе штосьці)
Можа ён ( шахед гэты ) турыст ? )))