Джоні з братам ехалі на роварах, і іх збіў п'яны кіроўца.
Суперзорка НХЛ, нападаючы «Каламбуса» Джоні Гадро загінуў у ДТЗ у ЗША. Разам з ім загінуў і ягоны брат Мэцью.
Паводле паведамленняў амерыканскай паліцыі, Джоні і Мэцью ехалі па дарозе на ровары недалёка ад дома хакеіста ў Нью-Джэрсі, калі іх збіў пазадарожнік.
Кіроўца аўтамабіля падазраецца ў тым, што быў у стане алкагольнага ап'янення, яму выстаўленыя абвінавачанні па двух артыкулах: аб прычыненні смерці ў выніку ДТЗ і кіраванні ў нецвярозым выглядзе, паведамляе ESPN.
Джоні Гадро лічыўся адным з самых яркіх і таленавітых амерыканскіх нападаючых. Ён правёў у НХЛ дзесяць паўнавартасных сезонаў, гуляў у «Калгары» і «Каламбусе». У рэгулярных чэмпіянатах ён набраў 743 (243+500) балы ў 763 матчах. У плэй-оф-33 (11+22) балы ў 42 гульнях.
Джоні сем разоў гуляў у Матчах усіх зорак і аднойчы заваяваў прыз НХЛ як узор сумленнай спартыўнай барацьбы і джэнтльменскіх паводзін у спалучэнні з высокім гульнявым майстэрствам.
Джоні быў 31 год, ягонаму брату Мэцью — 29.
Каментары