Спорт33

Абвінавачаны ў групавым згвалтаванні канадскі хакеіст збег у мінскае «Дынама»

Хутка над гульцом быў павінен адбыцца суд, паведамляе агенцтва CBC.

Дылан Дзюбэ, былы гулец моладзевай зборнай Канады па хакеі, які абвінавачваецца на радзіме ў групавым сэксуальным гвалце. Фота: Paul Sancya / AP Photo

Канадскае агенцтва CBC паведамляе, што абвінавачаны ў сэксуальным гвалце гулец моладзевай зборнай краіны па хакеі Дылан Дзюбэ падпісаў кантракт з беларускім хакейным клубам «Дынама-Мінск», каб удзельнічаць у расійскай Кантынентальнай хакейнай лізе.

Яшчэ адзін канадскі хакеіст, які праходзіць разам з Дыланам па крымінальнай справе, Майкл Маклауд таксама будзе ўдзельнічаць у расійскай КХЛ, падпісаўшы кантракт з казахстанскім клубам «Барыс». 

Паводле афіцыйных абвінавачванняў, на якія спасылаецца CBC, Дылан Дзюбэ, Майкл Маклауд і яшчэ тры гульцы моладзевай зборнай Канады ў 2018 годзе групай згвалтавалі неназваную жанчыну ў гатэлі канадскага горада Лондан (правінцыя Антарыа) пасля гала-канцэрта Hockey Canada Foundation.

Суд над гульцамі запланаваны на пачатак верасня, аднак ніякіх абмежаванняў на ўдзел канадцаў у прафесійных хакейных матчах і лігах не было накладзена. Пры гэтым клубы Канады і ЗША падчас следства над гульцамі не сталі падпісваць з імі новыя кантракты, чым скарысталіся беларускія, казахстанскія і расійскія клубы, перадае CBC.

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    08.08.2024
    бугагаг))) чакаем інтэрвью ў шурпатай))
  • Filipp
    08.08.2024
    Ну да, жанчына выпадкова аказалася ў нумары гатэля з выбітнымі хакеістамі) Відаць мала заплацілі, альбо даведалася хто яны такія і захацела болей грошаў.
  • Глупства
    08.08.2024
    Калі не ў тэме, не пішыце лухту. Не збег. На суды будзе вяртацца. А грошы трэ зарабляць недзе, бо ў нхл забанены.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →